Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя: У Польшчы не зафіксавана выпадкаў перадачы птушынага грыпу ад катоў чалавеку

17.07.2023 11:01
Санітарная служба кантралюе кожны выпадак і праводзіць эпідэмічны нагляд, запэўніў міністр Адам Нядзельскі.
.    .
Каты. Здымак мае ілюстрацыйны характар.HelgaKa/pixabay.com/CC0

На дадзены момант рызыка надзвычай нізкая. У нас няма ніводнага пацверджанага выпадку, калі б хвароба перадавалася ад ката чалавеку, запэўніў у інтэрв'ю газеце Fakt міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі, спасылаючыся на звесткі аб захворванні катоў на птушыны грып.

Нагадваем, да гэтай пары ў Польшчы былі пацверджаныя 35 выпадкаў птушынага грыпу ў катоў Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што «абавязкам Галоўнага санітарнага лекара зʼяўляецца назіранне за тым, ці існуе рызыка перадачы гэтай хваробы чалавеку».

Ён запэўніў, што Санітарная служба кантралюе кожны выпадак і вядзецца эпідэмічны нагляд, у выглядзе кантакту з уладальнікамі хворай жывёлы.

«Ідзе абмен інфармацыяй аб тым, ці ёсць нейкія сімптомы, але таксама перадача інфармацыі, як клапаціцца пра сябе ў гэтай сітуацыі. Гэта на дадзеным этапе дастаткова», – запэўніў міністр у размове з выданнем Fakt.

аз

Расце колькасць выпадкаў заражэння птушыным грыпам сярод катоў у Польшчы

05.07.2023 13:20
Спецыялісты супакойваюць, што рызыка перадачы інфекцыі ад хворага ката чалавеку - нязначная.