Беларуская Служба

На Падляшшы адбылася традыцыйная жніўная сустрэча – Пэрэпеліца

24.07.2023 16:29
Пэрэпеліца (на літаратурнай мове «перапёлка») – гэта традыцыйны назоў апошняга снапка збожжа.
Аўдыё
  .
Традыцыйны беларускі абрад.фота: Міхаіл Сцепанюк

У мінулыя выходныя ў вёсцы Тапоркі, што ў гайнаўскім павеце, можна было паслухаць падляскія жніўныя песні ды спрабаваць сабраць каласы сярпом. У вёсцы адбылася традыцыйная жніўная сустрэча – Пэрэпеліца. Жыхары, запрошаныя фальклорныя калектывы ды турысты сустрэліся на полі, дзе ў суправаджэнні песняў збіралі збожжа пры дапамозе сярпа і касы. Як кожны год, сёлетняя Пэрэпеліца прыцягнула шмат прыхільнікаў беларускага аўтэнтычнага фальклору.

Пэрэпеліца (на літаратурнай мове «перапёлка») – гэта традыцыйны назоў апошняга снапка збожжа, які ставілі ў канцы жніва. Было гэта сімвалічнае завяршэнне працы, якое суправаджалі песні, супольная вячэра і сустрэчы з роднымі і суседзямі.

Слухайце сюжэт у далучаным гукавым файле аўдыё.

Міхаіл Сцепанюк