Слухайце матэрыял у далучаным файле!
Прадстаўнік Асацыяцыі былых палітвязняў, былы палітвязень Алег Кулеша перадаў у калекцыю музею вольнай Беларусі чорную турэмную робу з жоўтай нашыўкай з наваполацкай калоніі № 1.
Кіраўніца ўстановы Наталля Задзяркоўская распавяла, што за год працы было сабрана больш за 100 прадметаў музейнага значэння. Да таго ж прастора Музею стала месцам для шматлікіх грамадска-палітычных, культурніцкіх сустрэч.
Сярод гасцей імпрэзы была віцэ-спікерка польскага сейму Малгажата Гасеўская (Małgorzata Gosiewska). Яна назвала музей «цэнтрам беларускай вольнасці і дэмакратыі ў сэрцы Варшавы».
Таксама да гасцей свята звярнуўся князь Мацей Радзівіл, фундацыя якога аказвае фінансавую падтрымку Музею вольнай Беларусі, а цяпер дапамагае і ўкраінцам.
Ён падкрэсліў, што дыктатар, які кіруе Беларуссю, знішчае самасвядомасць людзей, іх сувязі, сувязі дзяржавы.
«Мы ўсе: беларусы, украінцы, літоўцы і палякі – з'явіліся як вольныя народы. Мы павінны гэтага трымацца і за гэта змагацца», – сказаў Мацей Радзівіл.
Адзін з ініцыятараў стварэння музею ў Варшаве намеснік кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінету і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка адзначыў, што Музей вольнай Беларусі, гэта месца, якое дапамагае беларусам захоўваць і развіваць свой патэнцыял.
Грамадская актывіста Алена Талстая, якая цяпер вымушана жыве ў Польшчы, была вельмі ўсцешаная таму, колькі беларусаў можна сустрэць у адным месцы.
Фрагмент інсталяцыі мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю»
На тэрыторыі Музею цяпер адкрытая для наведвальнікаў інсталяцыя мастака Ігара Цішына «Ад краю да краю». Гэта працяг і мастацкае ўвасабленне думак пра сучасныя падзеі. Уваход вольны.
Адрас Музею Вольнай Беларусі: Foksal, 11, Warszawa.
вх