Беларуская Служба

У Беларусі бяспечна размаўляць можна толькі ў лесе, далёка ад гораду і відэакамер

17.08.2023 13:24
Кіраўнік Беларускага дому ў Варшаве: З Беларуссю кантактуем праз ProtonMail і Signal.
 .
Ілюстрацыйны здымак.фота: Pixabay.com/ PhotoMIX-Company

Niezalezna.pl друкуе інтэрвʼю з кіраўніком Беларускага дому ў Варшаве Алесем Зарэмбюком. «У Беларусі ёсць падполле, структуры працуюць і рэжым ведае, што большасць грамадства, нягледзячы на намаганні ўладаў, не падтрымлівае Лукашэнку. Таму ідуць штодзённыя арышты. Толькі так яны могуць утрымаць уладу».

Зарэмбюк распавёў, як вядзецца сочка за беларусамі. У апошнія гады па ўсёй краіне, і не толькі ў гарадах, устаноўлены дзясяткі тысяч камер. Акрамя таго, у Беларусі створаная сістэма распазнавання людзей па голасе, бо апазіцыянеры або прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці выкарыстоўвалі розныя тэлефонныя нумары, каб падмануць сістэму.

Зарэмбюк падкрэсліў, што пакуль свабодна кантактаваць з Беларуссю можна толькі праз швейцарскую сістэму ProtonMail, якая прапануе паслугу шыфравання электроннай пошты, і праз Signal. «З імі працуе грамадзянская супольнасць, журналісты. Дзякуючы гэтаму беларускі андэграўнд мае пастаянны кантакт з калегамі або партнёрамі ў Польшчы і Літве», – сказаў ён.

І дадаў, што людзі па той бок мяжы адразу выдаляюць атрыманыя паведамленні, а ў мэтах бяспекі нават усё прыкладанне і ўсталёўваюць яго нанава. «Такое жыццё. Людзі доўгія гады жывуць без сім-карт, таму што не ўпэўнены, што запісвае іх тэлефон – нават калі яны не размаўляюць, а апарат проста ляжыць побач».

На пытанне, дзе ў Беларусі бяспечна размаўляць, ён адказаў, што толькі ў лесе, далёка ад гораду, без тэлефонаў і сучасных гадзіннікаў. Канешне, людзі размаўляюць на кухнях, у дамах, але яны павінны быць вельмі асцярожнымі, – адзначыў Алесь Зарэмбюк.

нг