Беларуская Служба

Калі гэтага не ведаць, можна заплаціць вялізарны штраф

26.08.2023 13:15
 Пры першым парушэнні паліцыя патлумачыць і можа накласці штраф 5 тысяч злотых (1100 еўра), за чарговае парушэнне – нават 10 тысяч (2200 еўра). 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDarSzach/Shutterstock

Dziennik.pl нагадвае кіроўцам у Польшчы аб высокіх штрафах за няведанне знакаў забароны павароту налева і развароту. Пры першым парушэнні паліцыя патлумачыць і можа накласці штраф 5 тысяч злотых (1100 еўра), за чарговае парушэнне – нават 10 тысяч (2200 еўра). Пры гэтым, калі перад кіроўцам знак забароны павароту налева, разварочвацца ў гэтым месцы таксама нельга. Лагічна, калі не можаш павярнуць налева, то нельга і разварочвацца.

Выданне тлумачыць, што знак забароны павароту налева дзейнічае на доўгім прамежку дарогі. Кіроўца не можа здзейсніць гэты манеўр не толькі ў месцы размяшчэння знака, але аж да скрыжавання (уключаючы скрыжаванне).

Акрамя таго, закон забараняе разварот у тунэлі, на мосце, на эстакадзе, на дарозе з аднабаковым рухам, на хуткаснай дарозе, за выключэннем скрыжавання або спецыяльна адведзенага для гэтага месца, ва ўмовах, калі гэта можа пагражаць бяспецы руху на дарозе або ўскладняць яго.

У гэтых выпадках прадугледжаны штраф да 4 тысяч злотых (880 еўра) і 14 штрафных балаў.

Важна таксама – за незатрыманне транспартнага сродку перад зялёнай стрэлкай святлафора кіроўцу пагражае штраф 500 злотых (111 еўра) і 6 штрафных балаў.
Газета нагадвае, што ў Польшчы за перавышэнне хуткасці ў населеным пункце больш чым на 50 км/г можна пазбавіцца вадзіцельскіх правоў на 3 месяцы.

яс