У Польшчы ўжо зафіксавана больш за 150 выпадкаў легіянелёзу, 14 чалавек памерлі. Як захворванне, так і бактэрыя, якая яго выклікае, вядомыя медыцыне адносна кароткі перыяд часу. Адкуль узялася «хвароба легіянераў»? Чаму яна так называецца?
Бактэрыя, адказная за хваробу, была адкрытая ў студзені 1977 года. Першае задакументаванае заражэнне мела месца падчас сустрэчы Амерыканскага легіёну – таму яе назвалі Legionella pneumophila, а інфекцыю, якую яна выклікае, «хваробай легіянераў» або «пнеўманіяй легіянераў».
Пасля падрабязных даследаванняў высветлілася, што палачкі тых жа бактэрый сталі прычынай хваробы ў Мічыгане ў 1968 годзе. У той час грыпападобную інфекцыю называлі «ліхаманкай Пантыяк», піша партал Onet.
З моманту свайго адкрыцця легіянелу часцей за ўсё выяўляюць у гатэлях з кандыцыянерамі, вялікіх залах, бальніцах і офісах па ўсім свеце. У 1999 годзе падчас выставы кветак у Нідэрландах на «пнеўманію легіянераў» захварэлі 226 чалавек, з якіх 18 памерлі.
Паводле інфармацыі Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, з 2000 года колькасць заражэння легіянелай расце. У 2018 годзе толькі ў ЗША іх было выяўлена 10 тыс. выпадкаў, але эксперты кажуць, што гэтыя ацэнкі могуць быць заніжанымі.
У Еўропе штогод рэгіструецца каля 1 тыс. выпадкаў легіянелёзу, з іх каля 20-40 выпадкаў – у Польшчы.
вс