Беларуская Служба

У Еўропе расце лічба заражэнняў «Піролай» і «Эрысам» – новымі штамамі SARS-CoV-2

01.09.2023 06:02
Навукоўцы занепакоеныя «Піролай» таму, што яго мутацыі патэнцыйна могуць дапамагчы вірусу пераадолець створаную вакцынамі абарону.
Kc
Kаранавіруcgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Еўропе расце лічба заражэнняў новымі штамамі каранавіруса SARS-CoV-2, якія атрымалі назву «Пірола» (Pirola) i Эрыс (Eris). Хутчэй за ўсё гэтыя варыянты ўжо ў Польшчы, паведамляе партал Medonet.

З даследавання брытанскіх навукоўцаў вынікае, што ў «Піролы» – нашмат больш мутацый, чым у іншых штамаў SARS-CoV-2, у тым ліку ў «Эрыса», які лічыцца падвідам «Амікрона».

Навукоўцы занепакоеныя «Піролай» яшчэ і таму, што яго мутацыі патэнцыйна могуць дапамагчы вірусу пераадолець створаную вакцынамі абарону. Вірус знайшлі ў хворых у ЗША, Даніі, Ізраілі, Паўднёвай Афрыцы, Партугаліі і Вялікабрытаніі. Пакуль што навукоўцы не могуць сказаць дакладна, ці будзе гэты варыянт шырока распаўсюджаны, больш заразны і ці будзе выклікаць цяжкія наступствы.

Сімптомы заражэння «Піролай» і «Эрысам» падобныя на сімптомы інфікавання першапачатковым варыянтам. Гэта кашаль, высокая тэмператара, ліхаманка, страта адчування смаку і нюху, боль горла, галавы, мышцаў, стомленасць.

вс