Беларуская Служба

Германіі павернутае нелегальна вывезенае ў Польшчу смецце

01.09.2023 10:21
Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя высветліла, што 7,2 т адходаў утварыліся ў выніку дэмантажу ветрака, які ўваходзіць у склад ветраэлектрастанцыі ў Германіі.
ИллюстрацияФото: yaalan/Shutterstock

У выніку дзейнасці Галоўнай інспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя Польшчы ў Германію вярнулася 7,2 тоны адходаў нямецкай ветраэлектрастанцыі, незаконна ўвезеных у Польшчу. У красавіку апавяшчэнне аб іх перавозцы прадставіла Любускае мытна-падатковае ўпраўленне, піша партал bankier.pl.

Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя паведамляе, што незаконны транспарт адходаў з Нямеччыны ў Польшчу выявіла праверка, праведзеная ў рамках сістэмы SENT. У грузу не было належным чынам аформленай таварасуправаджальнай дакументацыі.

Атрымаўшы паведамленне аб незаконнай міжнароднай перавозцы адходаў, польскі бок паведаміў нямецкае ведамства, якое адказвае за збор і кіраванне адходамі, і абавязала яго вывезці адходы назад на тэрыторыю ФРГ. 16 жніўня адходы былі сабраны кампаніяй SBB Sonderabfallgesellschaft Brandenburg/Berlin mbH і перавезены назад у Германію.

У таварасуправаджальнай дакументацыі ў якасці атрымальніка і прадпрыемства па ўтылізацыі былі пазначаны дзве польскія фірмы. Адпраўнік указаў, што прадметам адпраўкі павінны былі быць пластыкавыя адходы з «зялёнага спісу», аднак на самой справе гэта была сумесь пластыкавых адходаў, адходаў ізаляцыйных матэрыялаў, шкловалакна, кавалкаў дрэва і розных металаў.

Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя высветліла, што 7,2 т адходаў утварыліся ў выніку дэмантажу ветрака, які ўваходзіць у склад ветраэлектрастанцыі ў Германіі.

Заказная праверка суб'ектаў, якія павінны былі збіраць нямецкія адходы, паказала, што субʼект, які ажыццяўляе перавозку, не прадставіў у Галоўную інспекцыю аховы навакольнага асяроддзя адпаведнае пісьмовае паведамленне аб маючым адбыцца трансгранічнай перавозцы адходаў і не апавясціў нямецкую дыспетчарскую службу па гэтым факце.

У дадзеным выпадку перавозка ажыццяўлялася без неабходных дазволаў і была незаконнай.

эж