Беларуская Служба

У Карпачы праходзіць Эканамічны форум польскай дыяспары

06.09.2023 12:15
Пройдзе пяць тэматычных панэляў, падчас якіх будуць абмяркоўвацца пытанні, датычныя адукацыі, СМІ, дэмаграфіі іг.д.
Аўдыё
  • У Карпачы праходзіць Эканамічны форум польскай дыяспары
У Карпачы праходзіць Эканамічны форум польскай дыяспары PAP/Radek Pietruszka

Сёння ў Карпачы, на поўдні Польшчы, адбываецца Эканамічны форум польскай дыяспары, які ўзначальвае ўпаўнаважаны польскага ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзядзічак. Мерапрыемства суправаджае XXXII Эканамічны форум у Карпачы.

Удзельнікі форуму абмяркуюць, між іншым, найбольш цікавыя праекты, якія рэалізуюцца для палякаў замежжа за сродкі Канцылярыяй прэм'ера, пытанні, датычныя адукацыі, СМІ і інфраструктуру абслугоўвання суайчыннікаў за межамі Польшчы.

«Прадстаўнікі палякаў замежжа не могуць адсутнічаць падчас адной з найбуйнейшых эканамічных падзеяў у рэгіёне, – падкрэсліў міністр Ян Дзядзічак(Jan Dziedziczak):

- Эканамічны форум у Карпачы – гэта месца дзе сустракаюцца буйная палітыка, бізнес, СМІ. Мы не ўяўляем сабе, каб у мерапрыемстве не прымалі ўдзелу прадстаўнікі палякаў замежжа. Нагадваю, гэта 20 мільёнаў суайчыннікаў, якія пражываюць за межамі краіны, то бок траціна ўсёй нашай нацыянальнай супольнасці. Таму іх прысутнасць тут абавязковая.

Падчас форуму пройдзе пяць тэматычных панэляў і спецыяльнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў урадаў іншых краін, у тым ліку Літвы і Арменіі, адказных за свае дыяспары.

Удзельнікі дыскусіі «Стварэнне добрага іміджу Польшчы за мяжой – прэзентацыя і высновы з выбраных праектаў, суфінансаваных Канцылярыяй прэм’ера» падзеляцца вопытам рэалізацыі праектаў, адрасаваных польскай супольнасці за мяжой, раскажуць пра найважнейшыя праблемы і дасягнутыя вынікі.

Роля парталаў, радыёстанцый і тэлевізійных каналаў, арыентаваных на палякаў замежжа, як інструментаў прэзентацыі польскага пункту гледжання будзе абмяркоўвацца падчас дыскусійнай панэлі «СМІ для палякаў замежжа, як творца захавання польскай ідэнтычнасці за мяжой».

Падчас панэлі «Адукацыйная прапанова польскай дзяржавы для моладзі польскай супольнасці за мяжой» будуць прадстаўлены найбольш цікавыя адукацыйныя ініцыятывы, адрасаваныя моладзі.

Госці панэлі «Інфраструктура палякаў замежжа ў свеце, якую фінансуе МЗС. Вынікі і планы» абмяркуюць развіццё інфраструктуры польскай дыяспары, дзякуючы якой, палякі, якія жывуць за мяжой, могуць карыстацца шматлікімі выгодамі, у тым ліку культываваць польскую традыцыю, культуру і адукацыю.

Адна з панэляў будзе прысвечана даследчаму праекту сучаснай польскай дыяспары, які рэалізуе «Інстытут Пакаленні». Справаздача павінна паказаць дадзеныя пра польскую дыяспару, у тым ліку яе сацыяльны і эканамічны статус, месца і ролю, якую яна адыгрывае ў мясцовых супольнасцях, кажа Ян Дзядзічак:

- Мы будзем размаўляць пра адукацыю палякаў замежжа, значэнне польскай мовы ў іх жыцці, а таксама дэмаграфію польскай эміграцыі. У рамках мерапрыемства Інстытут «Пакаленні», які займаецца дэмаграфіяй, будзе публікаваць «Атлас польскай дыяспары» – ілюстрацыю патэнцыялу асяроддзя палякаў замежжа.

Форум польскай дыяспары закончыцца цырымоніяй уручэння Узнагародаў польскай дыяспары Эканамічнага форуму ў Карпачы.

Нагадваем, учора ў рамках Эканамічнага форуму ў Карпачы адбылося ўручэнне ўзнагароды «Чалавек году 2023», якую сёлета атрымаў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжазіньскі. Праграмная Рада форуму ўшанавала яго працу на карысць павелічэння амерыканскага заангажавання ў цэнтральнай Еўропе.

Прымаючы ўзнагароду, Марк Бжазіньскі (Mark Brzezinski)падкрэсліў важнасць польска-амерыканскага сяброўства і выказаў удзячнасць палякам, якія дапамагаюць уцекачам з Украіны:

- Мабілізацыя палякаў з мэтай дапамагчы суседзям выклікае захапленне па ўсім свеце. Змест надпісу на чыгуначным вакзале ў Пярэмышлі: «Тут вы ў бяспецы», прагучаў па ўсім свеце. Ад імя прэзідэнта Джо Байдэна, я дзякую кожнай сям’іі ў Польшчы, якая дзейнічае з мэтай дапамогі ўкраінскім бежанцам.

Спаслаўся на будучыя парламенцкія выбары ў Польшчы амерыканскі дыпламат таксама нагадаў, што «дэмакратыя залежыць не толькі ад свабодных і справядлівых выбараў, але таксама ад празрыстасці права і ўпэўненасці ў тым, што яно стаіць вышэй за палітыку». «Маючыя адбыцца выбары ў Польшчы – гэта магчымасць паказаць свету, што з дэмакратыяй у Польшчы ўсё добра«, – дадаў Марк Бжазіньскі.

У сваю чаргу ўзнагароду «Кампанія 2023 года» атрымаў Банк нацыянальнай гаспадаркі (Bank Gospodarstwa Krajowego, BGK), а ўзнагароду Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве – алімпійскі віцэ-чэмпіён па веласпорце і двухразоваму прызёру Чэмпіянатаў свету па веласпорце на шашы Чэслаў Лянг.

XXXII Эканамічны форум у Карпачы будзе працягвацца да чацвярга. У трохдзённым мерапрыемстве прымае ўдзел рэкордная колькасць каля 5 200 гасцей з больш чым 70 краін. Сёлетняя праграма найбольш насычаная сярод усіх папярэдніх форумаў, пераконвае прэс-сакратар арганізатара форуму – Інстытута ўсходніх даследаванняў Міхал Ружыцкі(Michał Różycki):

- Адбудзецца больш за 550 сустрэчаў – гэта выключны рэкорд, падобным чынам, як 5 200 гасцей. Нагадваю, у мінулым годзе ў форуме ўдзельнічала больш за 5 тысяч гасцей. Мерапрыемства абслугоўвае больш за сотня СМІ. Удзельнікі прадстаўляюць больш за 70 краінаў свету, у тым ліку шмат прадстаўнікоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Украіны, Германіі, а таксама ЗША.

Эканамічны форум у Карпачы зʼяўляецца адным з найбуйнейшых эканамічных і палітычных мерапрыемстваў у гэтай частцы свету. Дэвіз сёлетняга мерапрыемства: «Новыя каштоўнасці Старога кантынента – Еўропа на парозе пераменаў».

Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць, у тым ліку, пытанні бяспекі, пасляваеннага аднаўлення Украіны і барацьбы з дэзынфармацыяй; тэмы, звязаныя з эканомікай, геапалітыкай або развіццём новых тэхналогій.

IAR/аз

У Карпачы пачынаецца XXXII Эканамічны форум

05.09.2023 09:15
Чакаецца, што на трохдзённае мерапрыемства прыедзе рэкордная колькасць гасцей з больш чым 70 краін свету.