Пра шкоднасць алкаголю для арганізму чалавека вядома даўно. Аднак аказваецца, што яго негатыўны ўплыў нашмат большы, чым меркавалася раней. У навуковым часопісе Neurology апублікаваныя вынікі даследаванняў, тэмай якіх быў уплыў алкаголю на мозг маладых людзей, паведамляе медыцынскі партал Medonet.
Так, людзі ва ўзросце 20-30 гадоў, якія спажываюць сярэднія альбо вялікія дозы алкаголю, знаходзяцца пад большай пагрозай інсульту ў параўнанні з асобамі, якія п’юць мала альбо не п’юць увогуле. Прычым рызыка інсульту ў першай групе грамадзян вышэйшая на 20%.
Даследаванне правялі медыкі з Паўднёвай Карэі. Гэтая тэма іх зацікавіла перш за ўсё таму, што ў цэлым свеце расце лічба маладых людзей, якія спажываюць шмат алкаголю. Навукоўцаў таксама занепакоілі статыстычныя дадзеныя аб росце інсультаў сярод маладых людзей. Гэтае захворванне ў грамадзян малодшага ўзросту дае больш ускладненняў, чым у людзей сярэдняга і пажылога веку. Так, інсульт у маладых людзей часта прыводзіць да смерці альбо сур’ёзнай інваліднасці.
Аказалася, што адна з прычын інсультаў у гэтай групе – у празмерным спажыванні алкаголю. Навукоўцы правялі даследаванні на немалой групе папуляцыі – 1,5 млн маладых людзей. Цягам шасці гадоў у 3 тыс. 153 чалавек у гэтай групе здарыўся інсульт. Аказалася, што ўсе яны спажывалі алкаголь у празмернай колькасці.
вс