Беларуская Служба

У Польшчы стварылі аўтамабіль новага пакалення для аховы мяжы з Беларуссю

11.09.2023 14:58
Патрульная машына новага пакалення – гэта сумесная праца студэнтаў Ваеннага тэхналагічнага ўніверсітэту і афіцэраў органаў памежнай службы.
Pojazd obserwacyjny nowej generacji to wspólne dzieło studentów Wojskowej Akademii Technicznej oraz funkcjonariuszy Straży Granicznej. Bazą jest pikap Isuzu D-Max.
Pojazd obserwacyjny nowej generacji to wspólne dzieło studentów Wojskowej Akademii Technicznej oraz funkcjonariuszy Straży Granicznej. Bazą jest pikap Isuzu D-Max.Фота: Straż Graniczna

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы напружаная, таму Памежная служба і Ваенны тэхналагічны ўніверсітэт стварылі спецыяльны аўтамабіль для аховы памежнай зоны. Баявое хрышчэнне на польска-расійскім участку мяжы прайшоў аўтамабіль, начынены рознымі датчыкамі. Гэта аўтамабіль Isuzu D-Max, узмоцнены і афарбаваны ў матава-зялёны колер, ён створаны на базе японскага пікапа Toyota.

Аўтамабіль служыць базай, з якой узлятае беспілотнік. Грузавы кузаў пікапа быў заменены закрытым кантэйнерам, абсталяваным электронікай. Спіс абсталявання ўключае, сярод іншага, пнеўматычную тэлескапічную мачту з цеплавізійным радарам, метэастанцыю, аўтаномную сістэму энергетыкі ды інш.

Усім кіруюць два аператары з дапамогай сэнсарных экранаў.

– Усталяваныя і інтэграваныя розныя датчыкі забяспечваюць аўтаматычнае выяўленне і адначасовае адсочванне шматлікіх рухомых аб’ектаў памерам з чалавека на адлегласці некалькіх кіламетраў, а таксама цеплавізійнае і дзённае/начное адлюстраванне, – тлумачыць лейтэнант Ганна Міхальска, прэс-сакратар Памежнай службы.

Цеплавізійная панарамная выява з аглядам на 360 градусаў абнаўляецца без неабходнасці змены пазіцыі камеры. Дзякуючы выкарыстанню кабеляў перадачы даных і сілкавання, дрон падымаецца на 60 м, цалкам устойлівы да радыёперашкод і можа бесперапынна працаваць на працягу 8 гадзін.

Першыя выпрабаванні машыны прайшлі на польска-расійскім участку мяжы, які ахоўвае Вармінска-Мазурская памежная служба. Далейшым выпрабаванням ва ўмовах непасрэднай аховы мяжы будзе папярэднічаць навучанне супрацоўнікаў памежнай службы кіраванню машынай.

Польская машына назірання нават атрымала ўзнагароду «Defender 2023» на Міжнароднай выставе абароннай прамысловасці ў Кельцах.

Нядаўна Памежная служба паведаміла, што на мяжы з Беларуссю афіцэры адчуваюць усё большую агрэсію з боку мігрантаў і беларускіх службаў. Кідаюць камяні, цэглу, галіны дрэў, падпаленыя галіны і петарды. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне дадаткова ўмацаваць патрульныя аўтамабілі.

– Гэта будуць металічныя рашоткі і супрацьвандальная плёнка на вокнах, – растлумачыла лейтэнант Ганна Міхальска. – Яны будуць абараняць не толькі тэхніку, але і супрацоўнікаў падчас нападаў, тым больш, што былі сітуацыі, калі кінуты камень або прадмет разбіваў шкло аўтамабіля.

Да канца 2023 года Памежная служба мае намер заключыць дадатковыя кантракты на закупку і пастаўку прыкладна 95 адзінак тэхнікі – пазадарожнікаў, квадрацыклаў і мікрааўтобусаў. «Усяго да канца года структура атрымае амаль 350 новых адзінак тэхнікі. Гэта самы вялікі пул закупак для Памежнай службы за апошнія гады», – падкрэсліла Міхальская.

Сёлета найбольшыя кантракты выйгралі дзве маркі. Seat паставіць ажно 110 пазадарожнікаў Ateca за 17,5 мільёна злотых. У сваю чаргу Toyota сарвала банк, калі справа дайшла да сумы – за 20 мільёнаў злотых набыла 55 адзінак мадэлі Land Cruiser. Японскія пазадарожнікі адразу ж пачалі дзейнічаць на польска-беларускай мяжы.

Dziennik.pl / вх