Заняткі музыкай, танцамі, тэатр - такія прапановы Аб'яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА. Аб'яднанне дзейнічае ў Беластоку. Дадатковыя заняткі - гэта ключ, які адкрывае ў дзяцей цікаўнасць да беларускай мовы - гаворыць віцэ-старшыня АБ-БА Ілона Карпюк.
Аб'яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА зарэгістравалі ў траўні 2006 года. Яго галоўная мэта - дапамога дзецям і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, а таксама дапамога іх бацькам і настаўнікам.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.
Анна Пятроўская