Пры гэтым за апошнія тры гады колькасць беларусаў у гэтай краіне павялічыўся амаль на траціну. Якая прычына гэтага росту, з чым сутыкаюцца новапрыбыўшыя беларусы ў Літве, пра гэта мы паразмаўлялі з грамадскімі актывістамі, якія займаюцца дапамогай беларускім мігрантам у Вільні.
На пачатку 2000-ых гадоў у Літоўскай Рэспубліцы пражывала 42866 беларусаў, што складала 1,23 % ад агульнага насельніцтва. На дадзеным момант, колькасць беларусаў у Літве дасягнула амаль 60 тысяч чалавек, паведамляе Дэпартамент міграцыі гэтай краіны. Гэты значны рост у першую чаргу звязаны з падзеямі 2020-года ў Беларусі, калі Лукашэнка сфальсіфікаваў выбары і гвалтам ды рэпрэсіямі ўзурпаваў уладу. У адказ на гэта тысячы беларусаў пераехалі ў Літву ў пошуках прытулку ад пераследу.
Літоўскі Дэпартамент міграцыі заяўляе, што на беларусаў «не распаўсюджваюцца іміграцыйныя абмежаванні з-за ваеннай агрэсіі супраць Украіны, і яны могуць бесперашкодна атрымаць від на жыхарства ў Літве». На дадзеным момант беларусам даволі проста легалізавацца ў Літве. Міграцыйныя ўстанову Літоўскай Рэспублікі не чыняць перашкод, кажа Васіль Санковіч з Беларускага дому правоў чалавека зазначае.
- Літоўскія міграцыйныя службы не абвастраюць стаўленне да беларусаў, якія сёння могуць атрымаць від на жыхарства на гуманітарных падставах. Ідзецца пра пераслед і немагчымасць вярнуцца ў Беларусь. Гэта дае магчымасць працаваць, але не дае ніякай дапамогі, якую маюць уцекачы. Другая магчымасць – атрымаць палітычны прытулак, які лае права на дапамогу па інтэграцыі ў грамадства, перакваліфікацыі. Рашэнне прымаецца цягам 6 месяцаў.
Аднак некаторыя беларусы скардзяцца, што часта яны не маюць дапамогі ад літоўскай дзяржавы па інтэграцыі. Літоўскія ўлады часта зацягваюць разгляд дакументаў для беларусаў. Для часткі суграмадзян знаходжанне ў Літве становіцца праблемай, кажа старшыня арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач.
- У Літве сістэма палітычнага прытулку вельмі складаная. Першая складанасць у тым, што літоўскае заканадаўства прадугледжвае толькі 6 месяцаў на разгляд справы. Насамрэч працэс займае і год і паўтары, максімальна разгляд справы доўжыўся 18 месяцаў. З гэтага вынікае другая складанасць, якая звязана з тым, што беларус, які просіць палітычны прытулак не мае права працаваць. Што такое жыццё без працы нават 6 месяцаў, можна толькі ўявіць. Людзям трэба плаціць за жытло, харчавацца, за дзяцей. Выдаткі заўсёды ёсць. Дапамога з боку літоўская дзяржавы складае цяпер нуль еўра, у мінулым годзе было 20 еўра. Атрымоўваецца, што чалавек, які быў у турме, яму давялося збягаць нелегальна праз мяжу, бо такія людзі просяць прытулак, апынаецца ў іншай краіне без усялякай дапамогі.
Юрысты зазначаюць, што насамрэч гэта справа выбару кожнага чалавека, які шлях легалізацыі яму выбраць.
- Людзі маюць магчымасць выбару: пайсці адным шляхам ці другім, то бок рабіць ВНЖ ці прытулак, які дае яшчэ сталы побыт на 5 гадоў. У гэтым сэнсе прытулак выгодней, чым штогод звяртацца па аднаўленне гуманітарнага ВНЖ. Праўда цяпер ідуць размову пра тое, каб гуманітарны ВНЖ працягнуць да 3 год. На маю думку, літоўскі бок ставіцца да беларусаў увесь час прыязна. Вядома, хацелася б, каб працэсу шлі хутчэй, без чэргаў. Але гэта не заўсёды магчыма.
Беларусы сталі заўважанай меншасцю ў Літве. За апошнія гады колькасць беларусаў вырасла амаль на траціну ў гэтай краіне. Гэта звязана ў першую чаргу з палітычным пераследам з боку рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да грамадства. Праваабаронцы кажуць, што колькасць беларусаў, якія просяць палітычны прытулак павялічваецца з кожным годам.
Юры Ліхтаровіч