Беларуская Служба

Дарагі дзень Усіх Святых 2023

01.11.2023 14:22
Штогод растуць выдаткі палякаў на свечкі ды кветкі, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Ілюстрацыйнае фотаObraz Anna z Pixabay/CC0

Траты ў дзень Усіх Святых – гэта не толькі купля кветак і свечак. Сюды ўваходзяць і выдаткі на праезд да могілак. У гэты дзень амаль кожны паляк ходзіць на магілы памерлых. Штогод на гэта выдзяляюцца істотны бюджэт. Сёлетнія выдаткі звязаныя з 1 лістапада будуць вышэйшыя за леташнія.

Пераважная большасць палякаў едуць, каб наведаць магілы сваіх блізкіх – вынікае з справаздачы Payback Polska. 87% грамадзян плануюць наведаць могілкі ў Дзень усіх святых. 82% людзей плануюць выезд за межы горада, дзе яны жывуць.

Амаль тры чвэрці апытаных выберуць у якасці транспарту аўтамабіль. Большасць апытаных (74%) маюць намер наведаць магілы блізкіх менавіта ў святочны дзень, кожны пяты да гэтай даты, амаль кожны дзясяты – пазней. Галоўным чынам, каб пазбегнуць натоўпу і затораў на могілках, але таксама з-за вялікай адлегласці.

Амаль палова палякаў у гэтым годзе не мае намеру выдаць больш на шопінг у Дзень усіх святых, чым у мінулым годзе. Кожны чацвёрты змірыўся з тым, што кошты выраслі, і не мае намеру эканоміць.

Больш за ўсё, чвэрць людзей, плануюць выдаткаваць на свечкі ад 81 да 100 злотых. Амаль кожны пяты – ад 51 да 80 злотых. Да гэтага трэба дадаць выдаткі на набыццё кветак. Амаль 30 працэнтаў апытаных выдаткуюць на кветкі ад 51 да 80 злотых, амаль 25 працэнтаў менш за 50 злотых.

Паводле дадзеных гандляроў сёлета цэны на знічы ды кветкі выраслі на 100% у параўнанні з мінулым года, піша выданне.

юл