У турмах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі зараз знаходзіцца амаль паўтары тысячы палітзняволеных. І гэта толькі тыя людзі за кратамі, якіх праваабарончыя арганізацыі лічаць палітвязнямі. Аднак, па сутнасці, у турмах у Беларусі па палітычных прычынах знаходзяцца тысячы, калі не дзясяткі тысяч, грамадзян, якіх адзіная віна гэта нязгода на пануючы ў Беларусі незаконны рэжым.
Надоечы стала вядома, што ў г.зв. ПКТ – памяшканне камернага тыпу – перавялі лаўрэата нобелеўскай прэм’і міру Алеся Бяляцкага. У сваю чаргу ў другую калонію этапавалі журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйку.
Усё часцей даходзяць да нас таксама інфармацыя, што палітвязням не перадаюцца нават лякарствы, а затрымка лістоў стала звычайнай практыкай.
Ці можна сказаць, што зараз адбываецца нейкае абвастрэнне сітуацыі з палітвязнямі ў турмах? – пра гэта Яраслаў Іванюк размаўляе з праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам.