Адну з вылучаных страваў палякі рыхтуюць на калядную вячэру, паведамляе партал Onet.pl
Рэйтынг лепшых страў свету быў створаны на аснове спісу больш чым 10 тысяч страў і амаль 400 тысяч ацэнак карыстальнікаў. Спіс уключае, сярод іншага: мясныя стравы, хлеб, дэсерты, закускі, супы і соусы. Для кожнай прадстаўленай стравы ёсць апісанне таго, як яе прыгатаваць, і спіс месцаў у краіне паходжання, дзе можна пакаштаваць іх лепшую версію.
У сёлетнім рэйтынгу лепшых страў з усяго свету вызначыліся дзве стравы з Польшчы. На 34-м месцы – варэнікі (pierogi на польскай мове). Посныя варэнікі, напрыклад, з тушанай капустай і грыбамі з’яўляюцца традыцыйнай каляднай стравай у многіх рэгіёнах Польшчы. Pierogi атрымалі рэйтынг 4,56 з 5 зорак. Згодна з рэйтынгам, самыя лепшыя pierogi можна паспытаць у Кракаве – у тым ліку ў культавым рэстаране «Pod Baranami» і ў «Бістро Томаша».
Другая польская страва, якая апынулася ў рэйтынгу 100 самых смачных страваў свету даведніка TasteAtlas, таксама з'яўляецца на святочным стале, але на гэты раз на Вялікдзень. Гаворка ідзе пра жур (żurek), які заняў 98 месца. Самы смачны żurek гатуюць у Варшаве – у рэстаранах Stary Dom і Siwy Dym.
5 лепшых страў у свеце
Паводле кулінарнага анлайн-даведніка TasteAtlas найсмачнейшая страва ў свеце родам з Бразіліі - гэта picanha (піканья), то бок, ялавічына на грылю з праслойкай тлушчу зверху. Другое месца заняў малайзійскі далікатэс roti canai – разнавіднасць тонкага хлеба, падобнага на аладку, якую часта падаюць з топленым маслам. На трэцім месцы апынулася страва з Тайланда phat kaphrao, гэта значыць смажаны фарш з гароднінай у соевым соусе. Чацвёртае месца заняла неапалітанская піца, а пятае – кітайскія пельмені guotie - гэта смажаныя пельмені, звычайна начыненыя свінінай.
У Польшчы таксама гатуюць найменш смачную страву ў свеце
Акрамя рэйтынгаў найсмачнейшых страў і далікатэсаў свету, TasteAtlas (tejstiAtlas) таксама публікуе спісы самых горшых. Напрыклад, польскі крывяны суп з качынай крыві – czernina – некалі ацанілі найгоршым супам у свеце. Сёлета ў спіс найгоршых страваў паводле TasteAtlas, увайшоў таксама польскі сальцісон з субпрадуктаў.
Наступныя месцы ў рэйтынгу TasteAtlas найбольш нясмачных мясных прадуктаў занялі славацкая Liptovská saláma і амерыканская вяндліна Smithfield.
яс