Беларуская Служба

З-за дыстанцыйнай вучобы матэматычныя ўменні польскіх школьнікаў значна пагоршыліся

23.12.2023 09:00
Вынік у параўнанні з апытаннем у 2018 годзе ўпаў на 27 балаў.
.
Ілюстрацыя.Фотф: Ground Picture/Shutterstock

Міжнароднае даследаванне, якое вывучае адукацыйныя ўменні школьнікаў (PISA) паказала, што лакдаўн падчас пандэміі COVID-19 значна панізіў навыкі вучняў ва ўсіх краінах. На жаль, найбольшы заняпад назіраецца ў польскіх падлеткаў – піша выданне Do Rzeczy.

Даследаванне PISA (Праграма міжнароднай ацэнкі навучэнцаў) з'яўляецца вельмі важным паказчыкам дасягненняў сістэм адукацыі. Вымярэнне праводзіцца па трохгадовым перыядзе на працягу многіх гадоў, а Польшча ўдзельнічае ў гэтым вымярэнні з 2000 г. Апошняе вымярэнне, у якім правяраюцца навыкі 15-гадовых дзяцей, давялося перанесці на год. Замест 2021 года ён быў праведзены летась з-за пандэміі.

Гэта цікавае даследаванне, таму што яно правярае не веды, а ўменні падлеткаў. Таму часцей за ўсё пытанні адкрытыя, якія патрабуюць абдумвання, сумяшчэння ведаў, прымянення ведаў на практыцы. Такім чынам, гэта вымярэнне дае даволі добры адказ на тое, наколькі 15-гадовыя падлеткі падрыхтаваны да праблем, з якімі яны сутыкнуцца ў будучыні. Як нацыянальная сістэма адукацыі рыхтуе іх да гэтага і нават як яна падтрымлівае развіццё навыкаў па-за школай. Летась было апытана амаль 700 тысяч маладых людзей з 81 краіны. У Польшчы абследавалі больш за 6 тысяч навучэнцаў 240 школ. Ацэньваліся матэматычныя здольнасці, разуменне прачытанага тэксту і веды па прыродазнаўстве. Падчас кожнага выпуску даследавання адной з трох абласцей прысвячаюць больш увагі, летась гэта была матэматыка.

У апошнім даследаванні польскія вучні паказалі падобныя вынікі, як школьнікі з іншых краін Еўропы. Але праблема ў тым, што ўва ўсіх правераных вучняў значна панізіліся навыкі і ўменні. Напрыклад, вынік у галіне матэматычных уменняў польскіх вучняў у параўнанні з апытаннем у 2018 годзе ўпаў на 27 балаў. На думку экспертаў, зніжэнне на 15 балаў можам параўнаць з адсутнасцю працэсу навучання на працягу трох чацвёртых года. Атрымліваецца, што рэзультат польскіх вучняў на столькі дрэнны, быццам бы яны зусім не вучыліся амаль паўтара года!

Не лепш з чытаннем і разуменнем тэксту. Вынік польскіх вучняў панізіўся на 23 балы. У сярэднім па краінах Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця падзенне было значна меншым – каля 10 балаў.

У чым прычына такога пагаршэння? Найважнейшая прычына – лакдаўны падчас пандэміі каранавіруса. Перш за ўс1 яны пашкодзілі слабейшым вучням, у якіх бацькі не змаглі справіцца з задачай, якая раней была ўскладзена на школу – сачыць за працэсам навучання. Цяпер з гэтай праблемай прыйдзецца ўжо змагацца новай міністарцы адукацыі. Ці Барбара Навацкая гатовая да сурʼёзнай перабудовы сістэмы? Пакуль што яна заявіла толькі пра намер скараціць колькасць дамашняй працы і зменшыць колькасць урокаў рэлігіі з двух гадзін да адной.

нг