Беларуская Служба

Расія цісне на Беларусь, прымушаючы ўступіць у вайну супраць Украіны — WSJ

24.06.2026 16:01
Расія настойваe на выкарыстаннe Беларусi для запускаў дронаў і адцягвання ўкраінскіх сіл з усходніх участкаў.
. .
Масква. Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/designerpoint

Расія ўзмацняе ціск на Беларусь, імкнучыся пашырыць ваеннае супрацоўніцтва і, магчыма, выкарыстаць беларускую тэрыторыю для адкрыцця новага фронта ў вайне супраць Украіны, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай нa «The Wall Street Journal».

Асаблівае значэнне Беларусі ў тым, што на яе тэрыторыі ўжо размешчана расійская тактычная ядзерная зброя. Разам з тым Беларусь ужо аказвае Расіі істотную падтрымку. Гаворка ідзе пра пастаўкі бензіну і іншых нафтапрадуктаў на фоне дэфіцыту паліва ў Расіі пасля ўкраінскіх удараў па яе нафтавай інфраструктуры. Акрамя таго, Масква выкарыстоўвае наземныя станцыі кіравання дронамі на беларускай тэрыторыі для навядзення беспілотнікаў.

Таксама ў Беларусі, паводле выдання, цяпер знаходзяцца каля 2 000 расійскіх вайскоўцаў. Расія працягвае настойваць на выкарыстанні беларускай тэрыторыі для запуску дронаў і адцягвання ўкраінскіх сіл з усходніх участкаў.

У матэрыяле падкрэсліваецца, што далейшая падтрымка Расіі можа зрабіць Беларусь мішэнню для ўкраінскіх удараў, падобных да тых, якія Кіеў наносіць па лагістыцы і прамысловай інфраструктуры ў глыбіні расійскай тэрыторыі.

Адзін з былых супрацоўнікаў расійскай выведкі заявіў, што Масква нібыта цісне на Мінск, пагражаючы абмежаваць фінансавую падтрымку Беларусі.

Аўтары матэрыялу адзначаюць, што прыкмет неадкладнай падрыхтоўкі ваеннай аперацыі з тэрыторыі Беларусі пакуль няма. Аднак сама такая магчымасць, паводле крыніц, ужо разглядаецца. Пры гэтым гаворка можа ісці не толькі пра звычайны ваенны наступ, але і пра дзеянні, накіраваныя на праверку абароны краін НАТА.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступіў з заявай у сувязі з пагрозай ваеннай эскалацыі

22.06.2026 16:02
АПК Беларусі адзначае істотны рост пагроз бяспецы і незалежнасці Беларусі ў сувязі з працягам уцягвання рэжыму Лукашэнкі ў вайну супраць Украіны.