Арганізатары і ўдзельнікі спрабавалі адказаць на пытанні, чаму гэтыя і мноства іншых малавядомых жаночых імёнаў маюць вялікае значэнне для ўсіх беларусак і беларусаў; чаму часцяком жанчыны адыходзяць у цень гістарычных працэсаў; чаму важна не забываць і як мага больш казаць пра іх дасягненні.
.
Папярэдні каляндар ByProsvet «365 дзён» расказваў пра гістарычныя факты. Каманда, а гэта жанчыны, звярнулі ўвагу, што беларускі мала асвятляюцца ў беларускай гісторыі, і што яны могуць гэта змяніць.
- Таксама мала ў беларускай гісторыі асвечваецца лацінка. Мы вырашылі гэта аб’яднаць. Выйшаў каляндар «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami». Назву мы прыдумвалі дастаткова доўга. Паводле нас, яна атрымалася змястоўнай. Быў момант, што мы нават не ведалі, каго лепш выбраць. Імёнаў было шмат, мы пачаткова абмежаваліся васьмі жанчынамі, паколькі гэта быў праект з нагоды 8 сакавіка. Дзявятай была «ты», як чалавек, як піша гісторыю цяпер і тут, – расказвае мэнэджэрка ByProsvet.
Ілюстратарка календара прызнае, што хоць гістарычныя выданні прысвячаюць недастатковую колькасць увагі беларускам, то выбіраць было з каго. У календары апынуліся жанчыны з розных прафесій і перыядаў гісторыі – з 15 стагоддзя (Соф’я Гальшанская) да сучаснасці (Марыя Калеснікава).
-У нашым папярэднім календары з жанчынамі было звязана толькі 20% падзей. Мы з сяброўкай-гісторыкам сабраліся і падумалі, што неабходна больш выдзеліць жанчын. Пачалі думаць, як гэта лепш зрабіць. Жанчын на самой справе было шмат, мы вырашылі выбраць прадстаўніц розных прафесій. У мяне ўжо было некалькі партрэтаў са старога календара. І мяне адтуль натхняла Надзя Хадасевіч-Лежэ, яе супрэматычны стыль. Гэта можа быць актуальна і цяпер, я вырашыла выкарыстоўваць геаграфічныя фігуры і атрыбуты, якія адлюстроўвалі б жанчыну. Напрыклад, Уршуля Радзівіл займалася тэатрам, таму яна прадстаўленая з геаметрычнымі фігурамі, кветкамі і тэатральнай маскай.
.
Жанчыны, гісторыі пра якіх увайшлі ў каляндар гэта: Соф’я Гальшанская, Францішка Уршуля Радзівіл, Саламея Русецкая, Ганна Цюндавіцкая, Эмілія Платэр, Рохля Фрумкіна, Каміла Марцінкевіч, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Надзея Хадасевіч-Лежэ, Алена Аладава, Ларыса Геніюш, Марыя Калеснікава.
ByProsvet – гэта валанцёрскі рух, які падтрымлівае беларускі самвыдат.
Прэзентацыя прайшла ў прасторы «Witryna Domu Wschodniego», дзе кожны аўторак праходзяць сустрэчы і падзеі для беларусаў.
ав
слухайце аўдыё