Беларуская Служба

Эксперт: Шкодныя злучэнні з кішэчніка пашкоджваюць нейроны мозгу

28.12.2023 17:24
Больш за 2000 гадоў таму Гіпакрат казаў, што большасць хвароб пачынаецца ў кішэчніку.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneKleka/Shutterstock

Шкодныя злучэнні, якія выпрацоўваюцца бактэрыямі ў кішэчніку, трапляюць у кроў, а адтуль у мозг, і пашкоджваюць нейроны – такая галоўная выснова даследавання, праведзенага на кафедры мікрабіялогіі Вроцлаўскага медычнага ўніверсітэту пад кіраўніцтвам прафесара Бэаты Сабешчанскай.

Адкрыццё навукоўцаў з Вроцлава можа сведчыць аб тым, што дысбаланс бактэрый у кішэчніку, а таксама працяглы стрэс або няправільнае харчаванне аказваюць дэструктыўны ўплыў на функцыянаванне мозгу, што прыводзіць, у прыватнасці, да развіцця нейрагенератыўных захворванняў.

Больш за 2000 гадоў таму Гіпакрат казаў, што большасць хвароб пачынаецца ў кішэчніку. А кітайская традыцыйная медыцына гаворыць, што «як у кішэчніку, так  і ў галаве».

Польскія даследчыкі Вроцлаўскага ўніверсітэту пацвярджаюць актуальнасць гэтых старажытных ведаў.

яс