Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

14.11.2025 15:12
17 лістапада Польшча плануе аднавіць працу двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/tsikhanouskaya

Пра адкрыццё памежных пераходаў Баброўнікі/Бераставіца і Кузьніца/Брузгі  гаворыцца ў праекце распараджэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, апублікаваным на сайце Урадавага цэнтра заканадаўства.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская назвала гэты крок важным для беларусаў.

— Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы.

Адкрыццё мяжы накіравана на падтрымку людзей, бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам, падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

юл