Беларуская Служба

У Беластоку пратэставалі супраць затрымання музыкаў гурту NIZKIZ

22.01.2024 16:58
Паводле Беларускай Рады Культуры, цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца каля 150 дзеячаў культуры.
Аўдыё
       .
Пратэст у Беластоку супраць затрымання музыкаў у Беларусі.Фота: Зміцер Косцін.

Гэта быў выраз падтрымкі і спосаб звярнуць увагу на рэпрэсіі супраць дзеячаў беларускай культуры ў Беларусі. Надоечы пад консульствам краіны ў Беластоку сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, каб пратэставаць супраць затрымання музыкаў гурту NIZKIZ. Два тыдні таму Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі ў Магілёве і абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гурт стварыў і выконваў адзін з гімнаў пратэстаў 2020 года – песню «Правілы». І яна гучала ў Беластоку побач з традыцыйнымі лозунгамі.

Паводле Беларускай Рады Культуры, цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца каля 150 дзеячаў культуры, тысячы былі вымушаныя з’ехаць з краіны, сярод іх між іншым музыкант Лявон Вольскі, акторы нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы з Мінска ці нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

Зміцер Косцін


Акцыя ў Беластоку. Акцыя ў Беластоку.

Беларусы Беластока пратэставалі супраць затрымання музыкаў у Беларусі. Беларусы Беластока пратэставалі супраць затрымання музыкаў у Беларусі.

Акцыя ў Беластоку. Акцыя ў Беластоку.