Беларуская Служба

Педагог: Вайна паўплывала і на дзіцячыя калектывы

22.01.2024 19:03
«Дайшло да таго, што адзін хлопчык з Украіны пачаў хадзіць на заняткі па беларускай мове, бо маўляў, у яго шмат сяброў з Беларусі».
Аўдыё
  • Беларуская служба Польскага радыё пагутарыла з Хэленай Нядзьвецкай, адказнай у варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці за адукацыйны кірунак.
Ілюстрацыя Фота: Oksana Shufrych/Shutterstock.com

Серадовішча дзяцей і падлетка зачастую характарызуецца канфліктнасцю. Гэта натуральная з'ява ў школьных калектывах, на жаль, у выпадку, адаптацыі дзяцей замежнікаў традыцыйныя праблемы падсцёбваюцца нацыянальнымпадглебем.

«Адразу пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны пачасціліся выпадкі булінгу белрускіх дзетак з боку ўкраінскіх. Ва ўсіх зашкальвалі эмоцыі, і на жаль, гэта таксама вылівалася на ў дзіцячых калектывах. Аднак з часам, праблема перастала быць такой вострай. У Цэнтры Беларускай салідарнасці ў Варшаве мы ладзім супольныя заняткі для малых з Украіны і Беларусі. Дайшло да таго, што адзін хлопчык з Украіны пачаў хадзіць на заняткі па беларускай мове, бо маўляў, у яго шмат сяброў з Беларусі»,

пра складаную тэму булінга, адносна беларускіх дзяцей у польскіх школах Беларуская служба Польскага радыё пагутарыла з Хэленай Нядзьвецкай, адказнай у варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці за адукацыйны кірунак.

Слухайце аўдыё!

эж

Усё, што закладзена ў дзяцінстве, некалі праявіцца

17.01.2024 15:11
 У Польшчы з пачатку навучальнага году ў буйных гарадах пачалі працаваць некалькі суботніх школ для беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі вымушаны былі пакінуць радзіму і апынуліся ў эміграцыі. Наш карэспандэнт наведаў суботнюю беларускую школку ў Познані.

Культурныя канікулы прапануюць школьнікам музейныя ўстановы ў Польшчы

19.01.2024 11:15
Спецыяльную прапанову для школьнікаў падрыхтавалі больш за 80 культурных устаноў у краіне.