Беларуская Служба

Перад тым, як рукапіс «Багародзіцы» з XV ст. пакажуць шырокай публіцы, спачатку правяраюць, як ён рэагуе на святло

25.01.2024 11:42
 «Святло ўмяшчае энергію. Гэтая энергія можа выклікаць дэградацыю розных матэрыялаў».
   XV .
Рукапіс «Багародзіцы» з XV ст.Autorstwa Maciej z Grochowa - polona.pl, Domena publiczna commons.wikimedia.org/

Рукапісы «Багародзіцы» з XV ст., «Песні» Яна Каханоўскага з XVI ст. (Pieśń świętojańska o Sobótce) і лісты Фрыдэрыка Шапэна – будуць даследаваны на прадмет адчувальнасці да святла. Даследаванне калекцый з Нацыянальнай бібліятэкі неабходна, каб яны маглі быць бяспечна прадстаўлены на пастаяннай экспазіцыі ў палацы Красіньскіх у Варшаве.

Святлотрываласць каштоўных літаратурных твораў будзе разглядаць д-р Томаш Лаеўскі (dr hab. Tomasz Łojewski ) з Горна-металургічнай акадэміі імя Станіслава Сташыца ў Кракаве (Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie – AGH), які ўжо даследаваў, сярод іншага, Біблію Гутэнберга з 15 ст. і Pacta conventa – напісаную каралём Генрыхам Валуа. Pacta conventa – дадатковыя абавязкі, розныя для кожнага манарха, якія новаабраны кароль абяцаў выканаць.

- Святло ўмяшчае энергію. Гэтая энергія можа выклікаць дэградацыю розных матэрыялаў. У залежнасці ад таго, з чаго зроблены дадзены аб'ект, пагроза зʼяўляецца большай або меншай. У прыватнасці на фотадэградацыю паддаецца арганічны матэрыял. Чалавек сваім вока не ў стане ацаніць устойлівы дадзены матэрыял да святла ці не. Неабходна правесці хімічны аналіз і фізіка-хімічныя даследаванні структуры, склад фарбавальнікаў выкарыстаных у выпадку дадзенага абʼекту.

З дапамогай даследаванняў навукоўцы даведаюцца, ці паблякне чарнільная лінія і страціць разборлівасць, ці стане цямней і больш прыкметнай, ці хутка састарэюць сучасныя карэкціроўкі кансерватара, які запоўніў дэфекты, і ці стануць яны выразна бачнымі на фоне арыгінала, а таксама можна ацаніць ці калекцыя будзе бяспечнай пры ўздзеянні пэўнага асвятлення.

Вынікі аналізаў выкарыстоўваюцца музейнымі спецыялістамі, у тым ліку для падрыхтоўкі планаў аховы культурнай спадчыны.

яс