Пагадненне было заключана ў рамках праекту «Еўрапейскi горад навукі Katowice 2024». Гаворка ідзе аб супрацоўніцтве «Цэнтра Лукасевіча» з універсітэтамі Сілезіі – паведаміў міністр навукі Дар'юш Вячорак (Dariusz Wieczorek).
- Было вырашана, што навуковыя даследаванні ўніверсітэтаў будуць фінансаваць навуковы «Цэнтр Лукасевіча» і дзяржбюджэт. Я думаю, што настаў час, каб прызначыць больш сродкаў на фінансаванне сучасных вырашэнняў, інавацыйных прапановаў і развіццё катавіцкіх вышэйшых навучальных установаў.
Сем сілезскіх універсітэтаў далучыліся да «Рэгіянальнай праграмы фінансавання навуковых даследаванняў, прысвечаных праблемам Сілезіі» – паведаміў старшыня даследчай сеткі «Цэнтр Лукасевіча»:
- «Цэнт Лукасевіча» будзе кіраваць гэтай праграмай, то бок здыме з універсітэтаў цяжар забеспячэння і размеркавання фінансавых сродкаў на даследаванні. Адначасова цэнтр возьме на сябе адказнасць за выкананне юрыдычных і патрабаванняў праекту, неабходных для рэалізацыі даследаванняў.
Пагадненне аб супрацоўніцтве з «Цэнтрам Лукасевіча» падпісалі Сілезскі ўніверсітэт, Музычная акадэмія імя Караля Шыманоўскага, Акадэмія мастацтваў у Катавіцах, Акадэмія фізкультуры імя Ежы Кукучкі, Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт, Эканамічны ўніверсітэт і Палітэхнічны ўніверсітэт Сілезіі.
Эфірны выпуск перадачы ў далучаным фвйле
яс