Паводле звестак Упраўлення па справах іншаземцаў, на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 119 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць выдадзены ў Польшчы дакумент з правам знаходжання на тэрыторыі краіны.
Цэнтр беларускай салідарнасці кажа пра больш як 300 тысяч беларусаў у Польшчы. Значная частка з іх прыехалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, то бок гэта людзі ў вымушанай эміграцыі, многія пераносяць эміграцыйны стрэс.
Паводле спецыялістаў, стрэс, звязаны з эміграцыяй, параўнальны са стрэсам, які чалавек адчувае у выніку разводу ці смерці блізкага чалавека.
Вучоныя і псіхолагі таксама кажуць, што перыяд адаптацыі ў эміграцыі праходзіць ад двух да пяці гадоў.
- У вымушанай эміграцыі чалавек як бы памірае сацыяльна, шмат хто памірае эканамічна, губляе сваё ўнутранае «я», – кажа псіхолаг Віалета Нікіцік.
Спецыялістка раіць зрабіць аналізы крыві на вітамін Д, жалеза, карцізол, адрэналін, прапануе задбаць пра свой сон, дыхаць свежым паветрам мінімум паў гадзіны ў дзень, рабіць фізічныя практыкаванні, напр. запісацца на ёгу.
Як выбрацца з гэтага цяжкага душэўнага стану, ці добра паплакацца сяброўцы/сябру, ці стрэс праходзіць сам, а калі не змагацца з ім, то якія могуць чакаць наступствы?
Пра гэта мы паразмаўлялі з псіхолагам Віалетай Нікіцік.
Гутарыла Яланта Смялоўская
Слухайце аўдыё