Беларуская Служба

Многія дзеці і падлеткі ў Польшчы знаходзяцца ў кепскім псіхічным стане

02.02.2024 14:15
Мы забыліся, што дзяцінства павінна быць часам бестурботнасці і шчасця.
Ілюстрацыйны здымакfizkes/Shutterstock

Пандэмія, вайна ва Украіне, эканамічны крызіс адціскаюць след на ўсіх, таксама і на дзецях.

У дзяцей і падлеткаў усё больш праблем з самім сабою і з жыццём, – піша газета Polska. Яны пад ціскам абавязкаў, напругі і вялікай стомы і не спраўляюцца з гэтым станам. Школа, дамашнія ўрокі, факультатыўныя заняткі, мала сну і зноў школа – дзеці ў вялікім стрэсе. Паводле Фонду GrowSpace, колькасць выпадкаў чарговай спробы суіцыду, здзейсненых асобамі, якім менш за 18 гадоў, у мінулым годзе перакрочыла дзве тысячы. Статыстычныя звесткі паліцыі пацвярджаюць, што ў палове ваяводстваў Польшчы колькасць такіх спробаў расце. Ажно 146 з іх закончыліся трагічна.

- Мы забыліся, што дзяцінства гэта павінен быць час бестурботнасці і шчасця. На дзяцей мы аказваем усё большы ціск, – кажа псіхолаг Марыя Роткель.

Псіхолагі тлумачаць, што мозг не паспявае распрацоваць усе стымулы навакольнага свету, якія ён атрымлівае.

- На жаль, псіхічны стан будзе пастаянна пагаршацца, таму што такі ў нас час, – пастаянны стрэс працягваецца надта доўга, прыводзіць словы спецыялістаў газета Polska.

яс