Беларуская Служба

На свеце пачынаецца рэвалюцыя ў выбарчых кампаніях на аснове штучнага інтэлекту

12.02.2024 16:56
Яе пачала Інданезія. 
    ,    .
У Інданезіі пачынаецца сусветная рэвалюцыя, звязаная са штучным інтэлектам.Фота: СМІ/https://forsal.pl/lifestyle/technologie/artykuly/9427927,generatywna-ai-rewolucjonizuje-kampanie-wyborcze-przypadek-wyborow-w.html

Выданне Forsal.pl піша пра тое, як упершыню штучны інтэлект выкарыстоўваюць у выбарчай кампаніі. Інданезія, трэцяя па велічыні дэмакратыя ў свеце, перажывае рэвалюцыю ў гэтай галіне на аснове генератыўнага штучнага інтэлекту (AI).

Прэзідэнцкія выбары ў гэтай краіне сталі выпрабавальным палігонам інавацыйнай тэхналогіі, якая адкрывае новыя магчымасці, але таксама выклікае трывожныя пытанні.

Адзін з кандыдатаў – генерал Прабова Субіянта (Prabowo Subianto), выкарыстоўвае ў кампаніі сваю мультыплікацыйную версію, створаную з дапамогай штучнага інтэлекту. Яна ўпрыгожвае рэкламныя шчыты па ўсёй Інданезіі. Замест таго, каб паказваць сябе палымяным нацыяналістам, як ён рабіў у сваіх папярэдніх няўдалых кампаніях, палітык правярае новы імідж пад назваю «gemoy» – гэта выраз, які азначае «мілы і прыемны».

І ў ЗША, і ў Індыі, краінах, дзе пражывае траціна насельніцтва свету, сёлета праходзяць выбары. Тое, што адбываецца ў Інданезіі, – гэта праверка, як OpenAI будзе прытрымлівацца сваіх прынцыпаў, якія забараняюць выкарыстоўваць тэхналогію ў палітычных мэтах.

Тым часам палітычны кансультант Ёсэ Рызал (Yose Rizal) сказаў, што распрацаванае ім прыкладанне Pemilu.AI выкарыстоўвае праграмнае забеспячэнне GPT для распрацоўкі стратэгій выбарчых кампаній і публічных выступаў. Інданезіец прадаў паслугі прыкладання 700 кандыдатам у дэпутаты. Pemilu.AI аб'ядноўвае дэмаграфічныя дадзеныя і скануе сацыяльныя сеткі і сайты навін, каб ствараць прамовы, лозунгі і кантэнт у сацыяльных сетках, адаптаваны да выбаршчыкаў.

Узрост выбарчага права ў Інданезіі складае 17 гадоў, і студзеньскае апытанне, праведзенае кампаніяй Indikator Politik, паказала, што Прабова набірае больш за 60% галасоў маладога пакалення.

нг