Польская авіяслужба медыцынскай хуткай дапамогі LPR адзначыла 25-годдзе. У бліжэйшы час плануецца ўзмацніць медыцынскую авіяцыю. Так, будзе накіравана 450 млн злотых (107 млн еўра) на пакупку пяці новых верталётаў і 30 млн злотых (7 млн 140 тыс. еўра) на будаўніцтва новай базы ў горадзе Кашалін, які размешчаны на поўначы Польшчы недалёка ад узбярэжжа Балтыкі.
Авіяцыйная служба хуткай медыцынскай дапамогі як асобная арганізацыя была створаная ў 2000 годзе. У яе задачы ўваходзіць медыцынская дапамога пры аварыях і катастрофах, сур’ёзных захворваннях, якія пагражаюць жыццю пацыента, і транспарціроўка пацыентаў, якія патрабуюць медыцынскай дапамогі, паміж установамі аховы здароўя.
За 25 гадоў свайго функцыянавання LPR стала ключавым элементам сістэмы хуткай медыцынскай дапамогі ў Польшчы.
Актуальна служба мае 22 базы, размешчаныя па ўсёй Польшчы. У парку LPR – 27 верталётаў EC135 і тры самалёты: два Learjet 75 і адзін Piaggio P.180 Avanti. Экіпаж верталёта складаецца з трох чалавек: пілота, медыцынскага ратаўніка і лекара (спецыяліста анестэзіялогіі альбо рэаніматалогіі).
вс