Інгрэдыенты
бульба – 1 кг
яйка – 2 шт.
крухмал – 1 сталовая лыжка
пшанічная мука – 6 сталовых лыжак
цыбуля – 2 шт.
сланечнікавы алей
соль
чорны перац
Падрыхтоўка
Ачышчаную бульбу натрыце яе на дробнай тарцы і пакладзіце на сіта, каб сцёк сок.
У атрыманую масу дадайце яйкі і соль. Усё старанна перамяшайце, затым дадайце крухмал і муку. Пры неабходнасці, каб цеста было патрэбнай кансістэнцыі, можна дадаць больш пшанічнай мукі.
Выкарыстоўваючы лыжку, змочаную ў вадзе, фармуйце клёцкі (палова лыжкі) і варыце іх у кіпячай падсоленай вадзе каля 5-6 хвілін.
Пакуль варацца клёцкі, дробна нарэжце цыбулю. Затым падсмажце яе на алеі на залацісты колер.
Перакладзіце клёцкі на патэльню да цыбулі і хутка іх абсмажце. Падавайце як асобную страву альбо як гарнір да мясных страў. Можна ўпрыгожыць пятрушкай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў стравы
слухайце аўдыёфайл