У гэты чацвер адзначаецца свята Божага Цела. Для адных гэта важная рэлігійная падзея, а для іншых — яшчэ адзін выходны і магчымасць адпачыць – разважае Forsal. Гэта таксама дата, з якой курорты пачынаюць летні сезон. У Польшчы чарговыя доўгія выходныя. А ў Канцылярыю Прэзідэнта паступіла петыцыя адносна новых свабодных дзён. Аўтар петыцыі прапанаваў даць супрацоўнікам адпачынак у вялікія чацвер і пятніцу, 2 мая, пятніцу пасля Божага Цела, 2 лістапада (Дзень усіх святых) і 31 снежня.
Галоўны аргумент за ўвядзенне дадатковых выходных — магчымасць правесці час з сям'ёй. Згодна з заканадаўствам, петыцыя павінна быць разгледжана не раней чым праз тры месяцы пасля яе падачы. Таму наўрад ці прэзідэнт Анджэй Дуда праявіць ініцыятыву па гэтым пытанні. Такім чынам, рашэнне будзе належаць новаму прэзідэнту — Каралю Наўроцкаму.
У Польшчы 14 дзён у календары, якія па закону з’яўляюцца непрацоўнымі. Гэта: 1 студзеня (Новы год), 6 студзеня (Вадохрышча), першы дзень Вялікадня, другі дзень Вялікадня, 1 мая, 3 мая, першы дзень Пяцідзесятніцы, Божае Цела, 15 жніўня (Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі), 1 лістапада (Дзень усіх святых), 11 лістапада (Дзень незалежнасці), 24 снежня, 25 і 26 снежня (Каляды).
Караль Наўроцкі ў чэрвені абраны новым прэзідэнтам Польшча. Згодна з дзеючымі правіламі, перад тым, як прэзідэнт уступіць на пасаду, ён павінен быць прыведзены да прысягі, якая адбудзецца 6 жніўня 2025 года. З гэтага моманту новы прэзідэнт зможа ў поўнай меры ажыццяўляць свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Адным з такіх паўнамоцтваў з'яўляецца права заканадаўчай ініцыятывы.
Любыя змены ў непрацоўных днях патрабуюць унясення паправак у Закон аб непрацоўных днях. У выпадку з Каралем Наўроцкім ён зможа прадставіць свой праект толькі пасля ўступлення на пасаду. Калі ён вырашыць гэта зрабіць, і Сейм падтрымае гэтыя змены, то свабодная пятніца пасля Божага Цела магчымая толькі з наступнага года.
Такія змены, аднак, адбываюцца не часта, бо ўвядзенне дадатковых выходных мае свае эканамічныя наступствы — кожны дадатковы выходны дзень уплывае на эканоміку краіны. Прапановы ўвесці дадатковыя выходныя дні звычайна сустракаюць супраціў з боку аб'яднанняў працадаўцаў.
нг