Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым грачаныя катлеты (РЭЦЭПТ)

25.06.2025 08:03
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую ды вельмі смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым грачаныя катлеты
Грэчкаpixabay.com/u11116/free commercial use

200 г цёмнай грэчкі

200 г шампіньёнаў

2-3 цыбуліны з зялёнай часткай

3-4 яйкі, звараныя ўкрутую

2 сырыя яйкі

120 г сметанковага сыру

3 сталовыя лыжкі крухмалу

3 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў

невялікі пучок кропу

алей або масла для смажання

соль

свежазмолаты перац

сухары для паніроўкі

Адварыць грэчку ў падсоленай вадзе прыблізна 15-20 хвілін. Адначасова адварыць тры вялікія або чатыры меншыя яйкі ўкрутую. Ачысціце шампіньёны і дробна іх нарэжце. З зялёнай цыбулі вазьміце галоўкі, нарэжце і падсмажце. Пазней дадайце на патэльню шампіньёны. Смажце каля 5 хвілін, дадаўшы соль у канцы.

Заліце адвараныя крупы і яйкі халоднай вадой. Яйкі дробна нарэжце. Праз нейкі час ваду зліце.

Добра перамяшайце ў місцы грэчку, нарэзаныя яйкі, смажаныя грыбы з цыбуляй, нарэзаную зялёную цыбулю і кроп. Затым дадайце ў масу тры лыжкі паніровачных сухароў, крухмал, сметанковы сыр і сырыя яйкі, соль і перац па смаку. Добра перамяшайце.

Высыпце паніровачныя сухары на талерку. Сфармуйце рукамі катлеты і абкачайце ў паніровачных сухарах. Смажце катлеты на карычневы колер. Падавайце як асобную страву з соусамі альбо як дадатак да мяса.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец