Беларуская Служба

Леся Пчолка пра падабенствы пратэстаў у Беларусі і Ганконгу

04.08.2025 18:21
Леся Пчолка - беларуская візуальная мастачка маладога пакалення, якая ў цяперашні час жыве ў Берліне і Бельску Падляскім.
Аўдыё
  • Леся Пчолка пра падабенствы пратэстаў у Беларусі і Ганконгу
Леся Пчолкафота: Яраслаў Іванюк

У асноўным займаецца інсталяцыяй, відэа і фота. Яна таксама заснавальніца архіва ВЕГА, які займаецца зборам і захаваннем народнай фатаграфіі Беларусі і даследаваннем калектыўнай памяці.

Яе кніга „Desent into the Marsh” была апублікавана ў канцы 2024 года — непасрэдна перад прэзідэнцкімі выбарамі 2025 года ў Беларусі. Яна была задумана, каб праліць святло на працяглыя рэпрэсіі, у выніку якіх тысячы палітычных зняволеных і, паводле ацэнак, мільён чалавек вымушаны ўцякаць. Аўтарка прыводзіць пратэсты ў Беларусі і Ганконгу як прыклады сучаснага супраціву, сфарміраванага лічбавым кантролем і геапалітычным уплывам Кітая.

Леся Пчолка: Калі я выехала з Беларусі, я першы год вельмі часта чула параўнанне беларускіх пратэстаў 2020 году з украінскім Майданам альбо з польскай Салідарнасцю. Аднак мне падаецца, што гэта нерэлевантнае параўнанне. Таму я шукала нейкі іншы нарытыў. І цяжка было знайсці такія прыклады ў Еўропе. Але я сустрэла аднаго мастака, які сам з Гангконгу і прымаў удзел у мясцовых пратэстах і гэта быў першы чалавек з часу маёй эміграцыі ці выгнання, з якім мы паразумеліся. Ён цалкам мяне разумеў, калі я гаварыла яму пра гарызантальнасць, пра адсутнасць лідараў, пра агульную кансалідацыю. І я зразумела, што пратэст у Гангконгу - гэта самы блізкі прыклад. Я пачала вывучаць гэтую тэму і зразумела, што гэта сапраўды вельмі добры наратыў, які можа аб’яднаць і дапамагчы лепш зразумець тое, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе і тое, што адбываецца зараз.




. 
. 
.