Беларуская Служба

Старшыня Звязу ўкраінцаў у Польшчы: Да ўкраінцаў часта пачынаюць ставіцца, як да «пракажоных»

20.10.2025 17:45
Прэзідэнт Польшчы зноў прапануе забарону «бандэрызму», але мясцовыя ўкраінцы лічаць ініцыятыву сумнеўнай, а не юрыдычнай абгрунтаванай.
Аўдыё
  • Старшыня Звязу ўкраінцаў у Польшчы: Да ўкраінцаў часта пачынаюць ставіцца, як да  «пракажоных»
 .   .
Ілюстрацыйны здымак. Украінцы ў Польшчы. Shutterstock/Jose HERNANDEZ Camera 51

У мінулую пятніцу, 17 кастрычніка, падчас першага чытання прэзідэнцкага праекта зменаў у закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў Сейме кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Збігнеў Багуцкі абвясціў выразную пазіцыю кіраўніка дзяржавы. Паводле яго, папярэдні закон — апошняя ўрадавая ініцыятыва, якую Караль Наўроцкі падпісаў на прэферэнцыйных умовах выключна для грамадзян Украіны. Гэта, як адзначыў палітык, «ясны сігнал для ўрада і большасці ў Сейме», што час «асаблівага падыходу» падыходзіць да канца.

Прэзідэнт Польшчы чакае, што да канца сакавіка ўрад падрыхтуе сістэмныя рэгуляцыі, якія будуць распаўсюджвацца на ўсіх замежнікаў на аднолькавых умовах. Збігнеў Багуцкі падкрэсліў, што гэта не «шантаж», а вынік велізарных намаганняў, якія Польшча — дзяржава, органы самакіравання і грамадзяне — зрабілі з 2022 года.

Дзейны закон, падпісаны Каралем Наўроцкім у верасні, увёў першыя абмежаванні: скарачэнне выплат па праграме «800+» на дзяцей, абмежаванні ў доступе да медыцынскіх паслуг (у тым ліку, адмена кампенсацыі за стаматалагічнае лячэнне, за лекі, эндапратэзы, лячэнне катаракты, лекі або трансплантацыі), за выключэннем дзяцей і ахвяр ваенных дзеянняў. Аднак гэтыя нормы дзейнічаюць толькі да 4 сакавіка 2026 года, што азначае неабходнасць чарговай папраўкі. Прэзідэнт заяўляе: без далейшых абмежаванняў ён яе не падпіша.

Прэзідэнцкі праект, які цяпер разглядаецца ў Сейме, ідзе яшчэ далей. Паводле дакументу, украінцы будуць мець права на медыцынскія паслугі толькі ў выпадку афіцыйнай працы, аплаты сацыяльных унёскаў і навучання дзяцей у польскіх школах. Багуцкі тлумачыць гэта патрэбай «аднавіць суадносіны паміж гаспадаром і госцем».

Праект таксама прадугледжвае павышэнне пакарання за незаконнае перасячэнне мяжы (з 3 да 5 гадоў пазбаўлення волі), а таксама ўвядзенне крымінальнай адказнасці за прапаганду бандэрызму, прыраўнаваную да прапаганды фашызму або камунізму, істотнае падаўжэнне тэрміну пражывання замежнікаў для атрымання грамадзянства Польшчы.

Рэакцыі ў парламенце падзеленыя. Урадавая «Грамадзянская кааліцыя» патрабуе поўнага адхілення праекта, называючы яго залішнім, бо частка прапаноў ужо дзейнічае. Польская сялянская партыя, якая таксама ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, бачыць прастору для дыскусіі. «Польшча 2050» не згодная з формай і тэмпам прац, а «Левыя» называюць праект палітычнай дэманстрацыяй, якая ўмешваецца ў кампетэнцыі ўрада.

Старшыня Звязу ўкраінцаў у Польшчы Міраслаў Скурка (Mirosław Skórka), распавёў на хвалях Першай праграмы Польскага радыё аб тым, як украінцы ўспрымаюць прапанаваныя змены:

— Мякка кажучы, украінцы ў Польшчы ўспрынялі гэтыя прапановы са здзіўленнем. Бо нават ужо прынятыя ўрадам абмежаванні былі ацэненыя вельмі крытычна. Яны асабліва закранулі найслабейшую групу ўцекачоў, якія не могуць афіцыйна працаваць і вымушаныя працаваць нелегальна. Іх ужо пазбавілі сацыяльных выплат у межах праграмы «800+» і часткі медыцынскай дапамогі. Таму тое, што прапануе прэзідэнт цяпер, фактычна не змяняе сітуацыю.

— Нібы так, але градус дыскусіі адносна статусу ўкраінцаў у Польшчы вельмі высокі, як у Сейме так і агулам у грамадстве. 

— І гэта ўласна дзіўна, таму што замест таго, каб супакоіць сітуацыю, яна пастаянна мусіруюцца. І я нагадаю, гэтае рашэнне незразумелае і крыху супярэчыць пэўнай логіцы сацыяльнай салідарнасці, асабліва з тымі, хто самы слабы, хто найбольш патрабуе дапамогі. Але калі яно ўжо прынята ўрадам і Сеймам, то вяртанне да гэтай дыскусіі выглядае, сапраўды, дзіўна. Чаму менавіта сёння, калі ва Украіне ідзе ўжо чацвёрты год вайны, і краіна гэтую вайну не прайграе, і выглядае, што ёсць шанец, Украіна перажыве вайну, выстаіць, будзе змагацца і абароніць і Польшчу ад расійскай агрэсіі, — мы пачынаем у Польшчы вайну за сімвалы? І ўкраінец у Польшчы становіцца як бы «пракажоным», гэта значыць такой асобай, да якой нельга падыходзіць, якую нельга кранаць, якой нельга сказаць: «Я хачу табе дапамагчы», бо ты альбо ўцякач, альбо мігрант, і таму што ты з Украіны. І гэта для мяне вельмі дзіўна, таму што гэта, на мой погляд, паўтарэнне рыторыкі, што быць украінцам — гэта нешта, як мінімум, сумнеўнае або кепскае.

— Але градус дыскусіі вакол статутсу ўкраінцаў ў Польшчы вельмі высокі — і ў Сейме, і ў грамадстве…

— І гэта дзіўна. Замест таго каб супакойваць сітуацыю, яе пастаянна раздзьмухваюць. Гэта супярэчыць логіцы сацыяльнай салідарнасці, асабліва з тымі, хто найбольш патрабуе дапамогі. І калі ўжо ўрад і Сейм прынялі адпаведныя рашэнні, то вяртанне да гэтай дыскусіі цяпер выглядае сапраўды дзіўна. Чаму менавіта сёння — калі ўкраінцы чацвёрты год трымаюць абарону, калі яны бароняць не толькі сябе, але і Еўропу, у тым ліку Польшчу, — мы пачынаем унутры краіны сімвалічную вайну? Украінец у Польшчы становіцца нібыта «пракажоным»: да яго нельга падысці, нельга дапамагчы, нельга нават выказаць спачуванне, бо ён — уцекач або мігрант. Гэта рыторыка, якая прадстаўляе ўкраінца як нешта падазронае ці шкоднае. І гэта мяне непакоіць.

— Але ж падобныя рэакцыі на мігрантаў назіраюцца ў розных краінах — у тым ліку адносна палякаў у Вялікабрытаніі…

— Так, пагаджаюся. Доўгі час прысутнасць вялікай групы іншаземцаў можа выклікаць тое, што я называю «паўсядзённай ксенафобіяй». Калі, напрыклад, украінец стаіць у чарзе да лекара перад табой — і ты злуешся не на чалавека, а менавіта на замежніка. Але гэта адно. Іншае — калі гэтыя эмоцыі пачынаюць свядома выкарыстоўваць палітыкі, ствараючы ксенафобскі або шавіністычны наратыў: «Польшча — толькі для палякаў». І калі гэта даходзіць да людзей, якія ўцяклі ад вайны — гэта асабліва трывожна. Быць ваенным уцекачом — гэта драматычны досвед. Чалавек пакідае ўсё, забірае толькі валізу — і яму няма куды вяртацца. Ён можа насіць гэтую валізу ўсё жыццё.

— Ёсць яшчэ адна важная заканадаўчая прапанова прэзідэнта Караля Наўроцкага — забарона прапаганды бандэрызму, сімволікі АУН-УПА. Для многіх палякаў гэта звязана з вельмі балючымі, дагэтуль жывымі сямейнымі траўмамі.

— Ініцыятыва змагацца з так званым «бандэрызмам» ужо аднойчы з’яўлялася ў польскім заканадаўстве — ідзе пра папраўку да закона аб ІНП. Тады прэзідэнт Анджэй Дуда перадаў яе ў Канстытуцыйны трыбунал, і той яе адхіліў. Іншымі словамі, мы зноў спрабуем наступіць на тыя ж граблі. Узнікае пытанне — навошта?

— Калі пакінуць убаку юрыдычны аспект, Караль Наўроцкі сцвярджае, што сімволіка УПА для многіх палякаў успрымаецца гэтак жа, як калі б нехта насіў, напрыклад, кашулю са свастыкай.

— Польскае заканадаўства ўжо даўно прадугледжвае адказнасць за прапаганду нацыяналістычных, шавіністычных, нацысцкіх або камуністычных ідэалогій. Закон існуе — застаецца толькі яго прымяняць. Навошта пашыраць трактоўку? Больш за тое, сцвярджэнне, што УПА мела нейкую асобную сімволіку — няпраўда. Арганізацыя карысталася нацыяльнымі сімваламі Украіны — Трызубам і жоўта-блакітным сцягам і г. д. Дык што тады прапануецца забараніць? Калі правесці паралель, гэта тое ж самае, як калі б нехта прапанаваў забараніць сімволіку Арміі Краёвай — арла і бела-чырвоны сцяг. Гэта выглядае абсурдна.

Гэта меркаванне старшыні Звязу ўкраінцаў у Польшчы Міраслава Скуркі.

эж