Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухні: гатуем гароднінныя шніцалі (РЭЦЭПТ)

11.11.2025 08:04
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, карысную і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухні: гатуем гароднінныя шніцалі
На кухніShutterstock/Pikoso.kz

300 г варанай гародніны (морква, корань пятрушкі, корань салеры, цыбуля)

1 невялікая сырая цыбуліна

1 варанае яйка

1 сырое яйка

70 г паніровачных сухароў

1 зубчык часныку

зялёная пятрушка і кроп

соль і перац

1 сталовая лыжка масла

алей для смажання

Прапусціце вараную гародніну праз мясарубку. Дробна нарэжце варанае яйка і дадайце яго ў гародніну. Дробна нарэжце сырую цыбуліну і абсмажце на масле. Дадайце яе ў гародніну разам з нарэзанай зелянінай. Затым – паніровачныя сухары, сырое яйка, выціснуты зубчык часныку, соль і перац. Добра перамяшайце. Калі сумесь занадта вадкая для фармавання катлет, то дадайце больш паніровачных сухароў (але столькі, каб сфармаваць шніцалі – не больш!). Зрабіце невялікія катлеты і абсмажце на алеі на залацісты колер. Падавайце з соусамі і бульбай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец