Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым дэсертны амлет са слівамі (РЭЦЭПТ)

03.12.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым дэсертны амлет са слівамі
  -
Імператарскі амлет па-кракаўскуфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

ІНГРЭДЫЕНТЫ

12 сталовых лыжак мукі

6 яек

300 мл малака

слівы (можна замяніць на маліну)

алей для смажання

масла сметанковае

цукровая пудра

дробка солі

Змяшайце муку з 4 жаўткамі і двума яйкамі, дробкай солі і малаком. Узбіце 4 бялкі на густую пену. Акуратна спалучыце складнікі лапаткай.

Памыйце слівы, выдаліце костачкі і разрэжце іх напалову, трошкі падсмажце на масле. Наліце палову масы на патэльню з разагрэтым алеем, пакладзіце зверху слівы, а наверх – другую частку масы. Абсмажце амлет з абодвух бакоў. Перад падачай пасыпце цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец