Беларуская Служба

90% удзельнікаў кібербандаў у Польшчы — грамадзяне Украіны

02.01.2026 14:44
Польскія злачынныя групы практычна не маюць доступу да гэтага «рынку».
.
Ілюстрацыя.shutterstock/LookerStudio

У Польшчы імкліва нарастае пагроза з боку высокаарганізаваных кіберазлачынных груп, якія дзейнічаюць паводле карпаратыўных прынцыпаў і спецыялізуюцца на махлярствах «ад імя банка» і «інвестыцыйных платформаў». Пра гэта піша Rzeczpospolita, адзначаючы, што ключавую ролю ў гэтым бізнесе адыгрываюць злачынныя сеткі, кантраляваныя грамадзянамі Украіны.

Паводле выдання, тэлефонныя званкі да ахвяр ажыццяўляюцца з кол-цэнтраў у Кіеве, Адэсе і Харкаве, у той час як у Польшчы дзейнічае «наземная» частка груп, якая адказвае за фінальны этап — атрыманне грошай. Уся схема выбудаваная як у карпарацыі: выразная іерархія, падзел функцый, кантроль лаяльнасці. У некаторых групах кандыдатаў перад «працаўладкаваннем» правяралі на паліграфе, у тым ліку на сувязь з праваахоўнымі органамі.

Як паведаміў газеце Rzeczpospolitа прэс-сакратар Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю Польшчы Марцін Загурскі, гаворка ідзе пра надзвычай прафесійна арганізаваныя структуры. У раскрытых дагэтуль кібербандах больш за 90% удзельнікаў складалі грамадзяне Украіны, астатнія — замежнікі, прыцягнутыя да другарадных задач. Польскія злачынныя групы практычна не маюць доступу да гэтага «рынку».

Паводле паліцэйскай статыстыкі, маштабы інтэрнэт-махлярства імкліва растуць: у 2023 годзе зафіксавалі 85 тысяч такіх злачынстваў, у 2024-м — ужо 93 тысячы, і ў 2025 годзе гэты ўзровень, верагодна, не знізіцца. Хоць афіцыйныя даныя не выдзяляюць схемы асобна, следчыя прызнаюць, што махлярствы «на банкіра» і «на інвестыцыі» сталі масавымі. Прыбыткі злачынцаў — рэкордныя: адна з груп за тры гады выманіла ў ахвяр каля 6 млн злотых (каля 1,4 млн еўра).

эж

Падстаўныя інтэрнэт-крамы абкрадаюць пакупнікоў у «чорную пятніцу»

20.11.2024 13:41
Польскія эксперты выявілі тысячы несапраўдных інтэрнэт-крам, якія займаліся крадзяжом плацежных дадзеных. У перадкалядны час інтэрнэт-махлярства квітнее.

Прадпрымальніцкую дзейнасць можна будзе зарэгістраваць онлайн

02.01.2026 11:41
У гэтым годзе многіх польскіх прадпрымальнікаў чакае рэальнае спрашчэнне ў вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці.