Рэцэпт з кнігі «100 эканомных страў сучаснасці » Эльжбеты Кеўнарскай з 1941 года.
250 г сухой фасолі
3 сталовыя лыжкі цёртага хрэну (або больш – па смаку)
30 г мукі
шклянка булёну ці вады
соль, перац, маяран
алей альбо масла
Фасолю замачыць у вадзе на ноч, на наступны дзень зварыць да мяккасці. На патэльні разагрэць алей альбо масла, дадаць муку і зрабіць густы соус. Развесці булёнам, дадаць хрэн і спецыі, пастаянна памешваючы. Калі соус загусцее, дадаць фасолю і пакінуць на агні каля дзвюх хвілін. Падаваць страву гарачай з хлебам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл