Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім шакаладны рулет з кулінарнай кнігі з 1948 года (РЭЦЭПТ)

25.03.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім шакаладны рулет з кулінарнай кнігі з 1948 года
ШакаладShutterstock/Shulevskyy Volodymyr

200 г цёмнага шакаладу

2 сталовыя лыжкі мёду

140 г міндалю

50 г грэцкіх арэхаў

сок з 1 лімона

цукровая пудра

Арэхі і міндаль дробна нарэжце. Усе інгрэдыенты, акрамя цукровай пудры, пакладзіце ў рондаль і, пастаянна памешваючы, награвайце, пакуль шакалад цалкам не растопіцца.
На стале раскладзіце пергамент, перакладзіце на яе шакаладную масу і сфармуйце рулет. Шакалад можа быць гарачым, таму надзеньце кухонныя пальчаткі.

Калі рулет будзе сфармаваны, абкачайце яго ў цукровай пудры і пакладзіце ў лядоўню. Праз гадзіну ён зацвярдзее, і яго можна будзе нарэзаць.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец