Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем запяканку з цяляцінай, рысам і капустай паводле рэцэпту з 1931 года (РЭЦЭПТ)

27.03.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем запяканку з цяляцінай, рысам і капустай паводле рэцэпту з 1931 года
На кухніShutterstock/Pikoso.kz

Рэцэпт з кнігі «Як гатаваць. Практычны падручнік па кулінарыі» Марыі Дыслёвай, 1931 год.

500 г цяляціны (можа быць таксама курыца)

160 г масла

500 г савойскай капусты (можна замяніць на іншую капусту)

60 г рысу

2 маленькія цыбуліны

6 яек

1 сталовая лыжка смятаны 18%

120 г пшанічнай мукі

соль

перац

Мяса і цыбулю дробна нарэжце. Падсмажце на 20 г масла, пасаліце і папярчыце. Можаце дадаць свае любімыя спецыі.

Рыс зварыце да мяккасці, а капусту дробна нашаткуйце. У рондалі растапіце 40 г масла, патушыце капусту, пасаліце і папярчыце, дадайце паўшклянкі вады. Тушыце да мяккасці.
Усе складнікі (мяса, рыс і капусту) астудзіце. Дадайце 2 яйкі і добра перамяшайце. Пералажыце масу ў плоскую пасудзіну (можна выкарыстаць патэльню, прыдатную для духоўкі, у якой смажыліся інгрэдыенты).

Прыгатуйце цеста для верху: 100 г мяккага масла ўзбіце з 4 жаўткамі і смятанай. Бялкі ўзбіце ў густую пену і акуратна змяшайце з жаўтковай масай. Асцярожна дадайце муку, пасаліце і перамяшайце. Заліце цестам верх запяканкі.

Пастаўце ў духоўку пры 180 °C на 30 хвілін. Пячыце да моманту, пакуль не зарумяніцца цеста. Падавайце са смятанай, таматным альбо іншым соусамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец