Рэцэпт з кнігі «Велікодная выпечка» Эльжбеты Кеўнарскай з 1928 года.
4 яечныя бялкі
200 г цукровай пудры
жменя разынак
5 штук сушанага інжыру
3 сталовыя лыжкі апельсінавай цэдры
Узбіць бялкі на густую пену. Пад канец паступова дадаць цукровую пудру, працягваючы ўзбіваць. Інжыр нарэзаць на тонкія палоскі. Да ўзбітай пены дадаць усе сухафрукты, асцярожна перамяшаць лапаткай.
Пералажыць масу на пергамент і сфармаваць круг. Пласт павінен быць вышынёй каля двух сантыметраў.
Паставіць у духоўку, разагрэтую да 130 градусаў, і выпякаць на працягу гадзіны.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл