Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Кухар польскі якім павінен быць. Даведнік для ашчадных і клапатлівых гаспадынь», Браніслава Ляснеўская, 1861 год.
Інгрэдыенты
1 невялікі качан маладой капусты
1 яблык
1 груша
1 сталовая лыжка шмальцу
соль
перац
Прыгатаванне
Нашаткуйце капусту, пасаліце і пакіньце на паўгадзіны. Пасля гэтага прамыйце і абсушыце яе. Яблык і грушу ачысціце ад скуркі і нарэжце кубікамі.
Растапіце ў рондалі шмалец і злёгку падсмажце капусту. Дадайце садавіну і заліце вадой да ўзроўню капусты. Запраўце соллю і перцам.
Варыце, пакуль уся вада не выпарыцца.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл