Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем вегетарыянскі булён з макаронай (РЭЦЭПТ)

02.06.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і арыгінальны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем вегетарыянскі булён з макаронай
БулёнSergii Koval/Shutterstock

цыбуля – 120 г

морква – 400 г

корань пятрушкі – 120 г

корань салеры – 250 г

вада – 2 л

цыбуля-парэй – 100 г

пятрушка – 1 пучок

макарона

аліўкавы алей – 6 сталовых лыжак

лаўровы ліст – 4 шт.

духмяны перац – 4 шт.

соевы соус – 3 сталовыя лыжкі

Ачышчаем цыбулю і наразаем яе буйнымі кубікамі. У вялікім рондалі разаграваем аліўкавы алей, дадаем лаўровы ліст і духмяны перац, пасля чаго абсмажваем цыбулю на залацісты колер.

Ачышчаем моркву, корань пятрушкі і салеры, а цыбулю-парэй і зялёную пятрушку старанна прамываем. Наразаем усю гародніну буйнымі кавалкамі і кладзем у рондаль да цыбулі.

Заліваем гародніну халоднай вадой так, каб яна была цалкам закрытая. Дадаем соевы соус і накрываем рондаль крышкай. Даводзім да кіпення, пасля чаго змяншаем агонь і варым пад крышкай каля 2,5 гадзіны.

Пасля варкі працэджваем булён праз сіта, дадаём соль і перац па смаку, а пры неабходнасці – яшчэ трохі соевага соусу. Булён можна падаваць адразу або пакінуць на ноч для больш насычанага смаку.

Адвараную макарону кладзём у талерку і заліваем гарачым булёнам. Зверху пасыпаем зялёнай пятрушкай. Булён таксама можна выкарыстаць як базу для іншых страў.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец