Беларуская Служба

Маладыя разбэшчаныя? Моладзі прыходзіцца сёння вырашаць цяжкасці, якіх не было ў мінулых пакаленняў

04.06.2026 16:00
Матэрыяльны дабрабыт не вырашае праблем сэнсу жыцця. Наадварот, яны могуць адчувацца нават больш востра.
.
Ілюстрацыя.Фота: WPixz/Shutterstock

У выданні “Sieci” публіцысты Катажына і Анджэй Зыбертовічы (Katarzyna i Andrzej Zybertowicz) пішуць пра маладое пакаленне. Яно жыве так добра, як ніколі раней, але, пры гэтым, незадаволена жыццём. Моладзь жыве камфортна, мае шырокія магчымасці вучыцца, падарожнічаць, прыемна бавіць час. Стыпендыі, гранты, праграмы абмену. У тэорыі, магчыма ўсё.

Калісьці людзі пыталі: як пражыць да першага, а цяпер часцей задаюць пытанне: як з усім гэтым справіцца? Маладыя людзі знаходзяцца пад вялізным прэсінгам. Гаворка ідзе зусім не пра крызіс “разбэшчанага” пакалення, а пра рэальныя цяжкасці: хранічны страх перад будучым, пачуццё перагружанасці рэаліямі жыцця, уражанне, што свет, і, адпаведна, іх жыццё выходзіць з пад кантролю.

Матэрыяльны дабрабыт не вырашае праблем сэнсу жыцця. Наадварот, яны могуць адчувацца нават больш востра. Паколькі, калі “ёсць усё”, адсутнасць задавальнення ад жыцця больш прыгнятае.

Маладым прыходзіцца сёння вырашаць цяжкасці, якіх не было ў мінулых пакаленняў. Цэнтральнай крыніцай гэтых праблем з’яўляецца парушэнне кагнітыўных працэсаў у тым культурна-тэхналагічным асяроддзі, у якім растуць дзеці. Гэта асяроддзе, якое нагадвае магутны генератар жыццёвай дэзарыентацыі.

Інфармацыя перастала быць рэсурсам, а стала стыхіяй. Чалавек функцыянуе ў свеце, у якім на кожны адказ адразу з’яўляецца контраргумент, на кожны аўтарытэт — антыаўтарытэт, на кожны факт — супрацьлеглая версія. Гэта не проста інфармацыйны шум, а структурная няўстойлівасць, якая вельмі ўскладняе будаванне моцных перакананняў і стабільнай тоеснасці. Акрамя таго, мы жывём пад пастаянным прэсінгам параўноўвання сябе з іншымі, з пастаянным пачуццём, што нас ацэньваюць.

Замест таго, каб упарадкаваць свет, тэхналогія стварае яго новыя версіі, з-за чаго ў людзей слабее сэнс жыцця. Маладыя жывуць сёння ў стане кагнітыўнай узбуджанасці: быццам бы яны ведаюць шмат, але рэдка ведаюць, што з гэтымі ведамі зрабіць. Бачаць шмат шляхоў, але ніводзін не здаецца ім дастаткова правільным.

І менавіта гэтая сістэмная дэзарыентацыя ў большай ступені, чым адсутнасць кватэр, інфляцыя ці нестабільны працоўны рынак, з’яўляецца самай вялікай цяжкасцю для маладога пакалення. У свеце, які пастаянна мяняецца, нават матэрыяльнае багацце не з’яўляецца моцнай апорай.

Самі таго не жадаючы, мы далі ім свет часам празмерна складаны, а нават свет хаосу, з якім нават дарослыя людзі не спраўляюцца. Пры гэтым, многія маладыя імкнуцца да нечага іншага: канцэнтрацыі, доўгай размовы, якой не перарываюць паведамленні з тэлефона, чытання кніг. І хай гэтае жаданне яны развіваюць.    

нг

У Польшчы нараджаецца ўсё менш дзяцей. А, можа, у гэтай галіне колькасць перайшла ў якасць?

02.06.2026 18:14
Прычын нізкай нараджальнасці шмат.