Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем свіную карэйку ў кропавым соусе (РЭЦЭПТ)

11.06.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем свіную карэйку ў кропавым соусе
Кропpixabay.com/jyliagorbacheva

свіная карэйка без косткі – 700 г

алей – 1 сталовая лыжка

булён – 500 мл

зубчык часныку – 1 шт.

морква – 50 г

цыбуля – 50 г

вяршкі 30% – 80 мл

пшанічная мука – 15 г

крухмал – 15 г

свежы кроп – 2 сталовыя лыжкі

Мяса наразаем на тоўстыя кавалкі і злёгку адбіваем кухонным малатком. Разаграваем патэльню і абсмажваем мяса на алеі на вялікім агні каля 5 хвілін з кожнага боку.

Булён даводзім да кіпення ў рондалі. Кладзём у яго абсмажаныя кавалкі мяса, дадаём соль і перац. Накрываем покрыўкай і варым на малым агні каля 1 гадзіны, пакуль мяса не стане мяккім.

У палове гатавання дадаём у рондаль з мясам ачышчаны і нацёрты зубчык часныку, нацёртую моркву і дробна нарэзаную цыбулю.
Пасля таго, як мяса зварыцца, здымаем рондаль з агню, крыху астуджваем і дадаём вяршкі, а таксама праз сіта прасейваем пшанічную муку і крухмал. Акуратна перамешваем і зноў даводзім да кіпення, пакуль соўс злёгку не загусцее. Затым у соўс дадаём парэзаны свежы кроп і варым яшчэ каля адной хвіліны.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец