Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем яечню са спаржай і чарнушкай (РЭЦЭПТ/ФОТА)

16.06.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную, карысную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем яечню са спаржай і чарнушкай
  , ,    .
Яечня са спаржай, памідорамі, чырвонай папрыкай і чарнушкай. Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

4 яйкі

10 памідораў чэры

1/2 чырвонай папрыкі

1/4 пучка спаржы

1/2 цыбуліны

2 зубчыкі часныку

соль

перац

1 сталовая лыжка сметанковага масла

некалькі кубікаў сыру фета

чарнушка

Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

Пачаць трэба з таго, што дробна нарэзаць цыбулю і падсмажыць на сметанковым масле, крыху пазней дадаць на патэльню выціснуты часнык. Памідоры разрэзаць напалову, а папрыку на кубікі і дадаць да смажанай цыбулі. Спаржу загадзя адварыць не да поўнай гатоўнасці і таксама дадаць да цыбулі. Усё тушыць пад крышкай на слабым агні 5-7 хвілін.

Пазней у гародніне зрабіць лункі і туды ўбіць яйкі. Наверх пасыпаць кубікамі феты. Пачакаць, пакуль бялкі загусцеюць, а жаўткі будуць мяккімі. Затым усё пасыпаць чарнушкай і яшчэ пасмажыць 20-30 секунд пад крышкай. Падаваць з хлебам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец