Інгрэдыенты
каля 800–1000 г цяляціны
каля 300 г свежых лісічак
2 сярэднія цыбуліны
2 зубчыкі часныку
400–500 мл курынага або агародніннага булёну
100 мл белага сухога віна
100 мл вяршкоў 30%
каля 3 сталовыя лыжкі сметанковага масла
1 сталовая лыжка алею
3 сталовыя лыжкі пятрушкі
1 чайная лыжка свежага размарыну альбо 1/2 чайнай лыжкі сушанага
мука для абвальвання (каля 3 сталовых лыжак)
марская соль
Прыгатаванне
Мяса памыйце і абсушыце. Ачысціце ад магчымых сухажылляў і нарэжце кубікамі памерам каля 2 см. Пасыпце соллю (перац для цяляціны не выкарыстоўваем) і абваляйце кавалачкі мяса ў муцэ.
На вялікай патэльні растапіце сметанковае масла (каля 2 сталовых лыжак) і дадайце сталовую лыжку алею. Абсмажвайце кавалачкі цяляціны на моцным агні (толькі да залацістага колеру з двух бакоў), пасля чаго перакладзіце у рондаль. Прыкладна ў сярэдзіне смажання дадайце яшчэ трохі сметанковага масла.
Калі ўсё мяса будзе абсмажанае, на тую ж патэльню пакладзіце нарэзаную кубікамі цыбулю. Калі цыбуля стане празрыстай, выцісніце два зубчыкі часныку і дадайце лісічкі. Смажце ўсё разам на працягу двух хвілін, затым уліце віно.
Дайце віну пакіпець яшчэ дзве хвіліны, пасля чаго пераліце змесціва патэльні ў рондаль з мясам. Дадайце булён — столькі, каб мяса было цалкам пакрытае. Тушыце без накрыўкі каля 45–55 хвілін, пакуль мяса не стане мяккім.
У канцы тушэння дадайце вяршкі, пасаліце па смаку і дадайце зеляніну: пятрушку і размарын.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл