Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: гатуем цяляціну з лісічкамі (РЭЦЭПТ)

22.09.2026 07:14
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем цяляціну з лісічкамі
  .
Цяляціна з лісічкамі. Фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

Інгрэдыенты

каля 800–1000 г цяляціны

каля 300 г свежых лісічак

2 сярэднія цыбуліны

2 зубчыкі часныку

400–500 мл курынага або агародніннага булёну

100 мл белага сухога віна

100 мл вяршкоў 30%

каля 3 сталовыя лыжкі сметанковага масла

1 сталовая лыжка алею

3 сталовыя лыжкі пятрушкі

1 чайная лыжка свежага размарыну альбо 1/2 чайнай лыжкі сушанага

мука для абвальвання (каля 3 сталовых лыжак)

марская соль

Прыгатаванне

Мяса памыйце і абсушыце. Ачысціце ад магчымых сухажылляў і нарэжце кубікамі памерам каля 2 см. Пасыпце соллю (перац для цяляціны не выкарыстоўваем) і абваляйце кавалачкі мяса ў муцэ.

На вялікай патэльні растапіце сметанковае масла (каля 2 сталовых лыжак) і дадайце сталовую лыжку алею. Абсмажвайце кавалачкі цяляціны на моцным агні (толькі да залацістага колеру з двух бакоў), пасля чаго перакладзіце у рондаль. Прыкладна ў сярэдзіне смажання дадайце яшчэ трохі сметанковага масла.

Калі ўсё мяса будзе абсмажанае, на тую ж патэльню пакладзіце нарэзаную кубікамі цыбулю. Калі цыбуля стане празрыстай, выцісніце два зубчыкі часныку і дадайце лісічкі. Смажце ўсё разам на працягу двух хвілін, затым уліце віно.

Дайце віну пакіпець яшчэ дзве хвіліны, пасля чаго пераліце змесціва патэльні ў рондаль з мясам. Дадайце булён — столькі, каб мяса было цалкам пакрытае. Тушыце без накрыўкі каля 45–55 хвілін, пакуль мяса не стане мяккім.
У канцы тушэння дадайце вяршкі, пасаліце па смаку і дадайце зеляніну: пятрушку і размарын.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец