Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апытанне: страх палякаў перад вайной змяншаецца

24.09.2026 11:53
Амаль 16% рэспандэнтаў баяцца пашырэння вайны з Украін на Польшчу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.B_Me/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 16% рэспандэнтаў баяцца пашырэння вайны з Украіны на Польшчу, паводле апытання IBRIS, апублікаванага ў чацвер для газеты «Rzeczpospolita». У апытанні, праведзеным для штодзённай газеты двума гадамі раней, 27,3% рэспандэнтаў заявілі пра гэты страх.

На пытанне: «Ці лічыце вы, што вайна ва Украіне пашырыцца на Польшчу?» 15,6% рэспандэнтаў адказалі станоўча. Больш за 77,1% рэспандэнтаў не вераць у гэта, і крыху больш за 7% рэспандэнтаў не мелі меркавання на гэты конт.

За апошнія два гады колькасць людзей, якія баяцца баявых дзеянняў у Польшчы, скарацілася прыкладна на 12 працэнтных пунктаў, піша «Rzeczpospolita» са спасылкай на падобнае апытанне IBRIS ад красавіка 2024 года.

Дадзеныя паказваюць, што выбаршчыкі кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» найбольш баяцца пашырэння вайны на Польшчу, а выбаршчыкі ўльтраправай «Канфедэрацыі» — найменш.

Паводле слоў палітолага, прафесара Мацея Мільчаноўскага з Жэшаўскага ўніверсітэта, якога цытуе газета, палякі ўспрымаюць вайну падсвядома, а гэта значыць, што «не столькі не бачаць пагрозы, колькі не хочуць бачыць такой пагрозы», піша «Rzeczpospolita».


яс