Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: пячом тварожны пірог з інжырам (РЭЦЭПТ/ФОТА)

14.10.2026 07:08
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом тварожны пірог з інжырам
   .
Тварожны пірог з інжырам.Фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё

Пясочная маса

200 г пячэння

палова чайнай лыжкі карыцы

1 сталовая лыжка мёду

45 г цёплага сметанковага масла

Тварожная маса

1 кг молатага тварагу

5 яек

¼ шклянкі смятаны 18%

150 г мёду

2 чайныя лыжкі карыцы

3 сталовыя лыжкі крухмалу

свежы інжыр (3-4 шт.)

вадкі мёд

Каб зрабіць пясочны корж, неабходна добра перамяшаць у кухонным камбайне пячэнне і дадаць астатнія інгрэдыенты. Атрыманая сумесь павінна мець кансістэнцыю мокрага пяску.

Для тварожнай масы трэба злучыць усе інгрэдыенты ў міксеры. Дно здымнай формы заслаць пергаментам. Высыпаць пячэневую масу, разраўняць і злёгку ўтрамбаваць. Зверху выліць сырную масу. Інжыр разрэзаць на кавалкі і раскласці на сырнай масе. Выпякаць у папярэдне разагрэтай да 175°C духоўцы на працягу 50 хвілін. Можна паліць вадкім мёдам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец